Селязе́нь ‘качар’ (в.-дзв., Шатал.; віц., Шн. 1; віц., маг., гом., ЛА, 1), селезён, селезе́нь (ТС), сялезнічак (магіл., Шн. 1), се́лезень (Ян.) тс’, селязён (слуцк., стол., Жыв. св.), зелязе́нь спарад. (усх.-палес., Жыв. св.), ст.-бел. уласнае імя Мазюк Селезень (1597 г., гл. Лінгв. дасл., 145). Фіксацыя ў архаічнай зоне ўказвае на магчымасць захавання стараж.-рус. селезень, параўн. укр., рус. се́лезень ‘качар’. Этымалогіі спрэчныя. Рабіліся спробы звязаць з назвай колеру; так Праабражэнскі (2, 291) параўноўваў з селязёнка (гл.); Мацэнаўэр (LF, 19, 249) звязваў з лат. zílgans ‘сіняваты’; супраць гэтага Фасмер (3, 595), таму што пры рэканструкцыі слав. *selg‑, чакалася б рус. солог‑. Сюды ж і серб-харв. дыял. сљез, слезен, слезенка, слезињак, слезенка ‘качар’, якія Скок (Зб. Кашмідэру, 202–203) звязвае з сљез ‘мальва’, г. зн. качар названы па колеру расліны; Ваян (ВЯ, 1960, 6, 66 і наст.) “каляровыя” версіі лічыць народнай этымалогіяй. Параўноўвалі яшчэ з ст.-інд. srjáti, sárjati ‘вылівае’, авест. hərəzaiti ‘выпускае, кідае, вылівае’, нова-в.-ням. selken ‘ка́паць’ (Патабня, РФВ, 2, 6; Праабражэнскі, 2, 291). Фасмер (3, 595) мяркуе аб гукапераймальным паходжанні, што, здаецца, падмацоўваецца дыялектным матэрыялам, параўн. селязе́нь (silaziéń) ‘гук у жываце некаторых коней у час бегу’: silaziéń kóchkaje pry biahú (Варл.). Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́лягселязень’ (Клім.), сэ́лёг ’дзікі качар, селязень’ (пін., Дразд.), сэ́лях, сэ́люх ’качар’ (Сл. Брэс.). Гл. селег.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вута́к ’самец качкі, селязень’ (Мат. Гом.); параўн. на беларуска-літоўскім паграніччы вута́к ’качаня’ (Балто-слав. сб. 382), укр. палес. вута́кселязень’. Другаснае ўтварэнне ад ву́тва ’качка’, (< *ǫty, ǫtъve), узнікшае ў сувязі з пераасэнсаваннем формы зыходнага слова ў якасці зборнага назоўніка, параўн. дзятва́ ’дзеці’, і вычляненнем асновы вут‑, суфіксацыя, як у гуса́к (З жыцця); форма са значэннем ’качаня’ ўтворана з суф. ‑ак, які на паўночным захадзе і ў цэнтры Беларусі выступае ў назвах маладых істот тыпу цяля́к, хлапча́к і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́лег, се́лях, се́люх, сэ́ляг, сэ́лях, сэ́люх, сэлю́х ‘качар’ (зах.- і ўсх.-палес., Клім., Нар. лекс., Нікан., Жыв. св., ЛА, 1). Укр. се́лех ‘тс’, рус. дыял. се́лех. Ад селязень, гл. (Брукнер, KZ, 43, 304; Фасмер, 3, 595), з магчымым гіпакарыстычным ‑х‑ (‑ch‑) (Слаўскі, SP, 1, 71). Гл. таксама Антропаў, Назв. птиц, 369–370.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Селязёнка ‘каса, кроватворны орган жывёл і чалавека’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Пятк. 1), дыял. сало́зіца, сало́заўка ‘тс’: салозаўка грае (пра гук у жываце каня) (Ласт.). Укр. селезі́нка, рус. селезёнка, серб.-ц.-слав. слѣзена, польск. śledziona, в.-луж., н.-луж. słozyna, чэш., славац. slezina, серб.-харв. слезѝна, славен. slezȇn, slezȇna, балг. слез, сле́зен, макед. слезенка, слезина, ст.-слав. слѣзена ‘тс’. Праславянская форма ўзнаўляецца па-рознаму: *selezenь, *selzenь (Фасмер, 3, 594), *selzena (Брукнер, 531; Махэк₂, 554), *s(p)elzen‑ (Голуб-Копечны, 337). Ваян (ВЯ, 1960, 6, 66–67) прапаноўвае *sьlezena, паколькі *selzena ва ўсходнеславянскіх мовах дало б *солоз‑, што якраз і мае месца ў беларускіх дыялектных формах. Роднасныя ст.-ірл. sela ‘селязёнка’, авест. spərəzan‑, лац. lien, ст.-інд. plīhán‑, грэч. σπλήν, Р. скл. σπληνός ‘селязёнка’, літ. blužnìs, ст.-прус. blusne ‘тс’ (Траўтман, 256; Мее, 169 і наст.; Фасмер, там жа). Адзіная індаеўрапейская праформа не аднаўляецца з прычыны вялікага разыходжання паміж формамі ў розных мовах. Мяркуецца і.-е. *sp(h)elĝh‑ (en, ā), *splenĝh‑, *splēgh‑ (Покарны, 987); Борысь (615) праславянскую форму выводзіць з і.-е. *spelģh‑en‑ā. Прычына разыходжанняў — моўнае табу, або марфалагічнае спрашчэнне. Параўн. селязень. Падрабязны агляд праблематыкі гл. Бязлай, 3, 260; БЕР, 6, 615.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)