селядзе́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. селядзе́ц селядцы́
Р. селядца́ селядцо́ў
Д. селядцу́ селядца́м
В. селядца́ селядцо́ў
Т. селядцо́м селядца́мі
М. селядцы́ селядца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

селядзе́ц, -дца́, мн. -дцы́, -дцо́ў, м.

Невялікая марская прамысловая рыба, якая ўжыв. ў ежу ў засоленым ці вэнджаным выглядзе.

Сярэднесалёны с.

Як у бочцы селядцоў — пра мноства людзей у цесным памяшканні (разм.).

|| прым. селядцо́вы, -ая, -ае.

С. промысел.

Сямейства селядцовых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

селядзе́ц, -дца́ м. селёдка ж., сельдь ж.;

астраха́нскія ~дцы́ — астраха́нская сельдь;

як селядцо́ў у бо́чцы — как се́льдей в бо́чке;

насі́цца як кот з ~дцо́мпогов. носи́ться как ку́рица с яйцо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

селядзе́ц, ‑дца, м.

1. Марская рыба сямейства селядцовых, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе. Селядзец быў тлусты, сакавіты, мяккі і духмяны. Новікаў. На стале стаялі прыгатаваныя селядзец з гарнірам, а поруч міска з гарачай сопкай бульбай, марынаваныя грыбы, кількі, шпроты, чорная ікра, фаршыраваная рыба, цяляціна, дамашняя свіная каўбаса, ад якой пахла ядлоўцам, паляндвіца і шмат іншай закускі. Гурскі.

2. Абл. Шабля. У земскага торгаюцца бровы, ён хапаецца рукою за свой «селядзец». Якімовіч.

•••

Як у бочцы селядцоў — пра вялікую колькасць людзей у цесным памяшканні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Селядзе́ц ‘марская рыба, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе’ (Нас., ТСБМ, Шымк. Собр., Бяльк., Касп., Шат., Косіч, Стан., Варл., ЛА, 4). Укр. селеде́цьселядзец’, оселе́дець ‘казаны чуб’, рус. сельдь, селёдка, польск. śledź ‘тс’, чэш., славац. sleď ‘тс’. Запазычанне да XII ст. з ст.-сканд. sild, síld, ст.-швед. sildселядзец’, швед. sill, нарв. sil ‘тс’; гл. Міклашыч, 290; Торп, 441; Праабражэнскі, 2, 274; Брукнер, 530; Фасмер, 3, 597. Бел. і ўкр. словы з ⁺сьлдь, аформленага рознымі суфіксамі, параўн. Каламіец, Рыбы, 132. Борысь (615) узнаўляе паўн.-прасл. *seldьселядзец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безгало́вы, -ая, -ае.

1. Які не мае галавы, пазбаўлены галавы.

Б. селядзец.

2. перан. Някемлівы, неразумны (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зало́м

‘каспійскі селядзец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зало́м зало́мы
Р. зало́ма зало́маў
Д. зало́му зало́мам
В. зало́ма зало́маў
Т. зало́мам зало́мамі
М. зало́ме зало́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

селядзе́чніца, ‑ы, ж.

Талерка прадаўгаватай формы, у якой падаецца на стол селядзец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

селёдка ж. селядзе́ц, -дца́ м.; собир. селядцы́, -цо́ў мн.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сялёткаселядзец з ікрой’ у супастаўленні селядзецмалочнік (валож., мін., Сл. ПЗБ). З рус. селёдкаселядзец’, параўн. селядзец (гл.); цікавае размежаванне па палавой прыкмеце сінонімаў у народнай мове, гл. і выпадак кантамінацыі запазычанага і ўласнабеларускага слова — селёдок: одзін селёдок з ікрою (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)