сейм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Назва парламента ў некаторых дзяржавах.

|| прым. се́ймавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́йм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. се́йм се́ймы
Р. се́йма се́ймаў
Д. се́йму се́ймам
В. се́йм се́ймы
Т. се́ймам се́ймамі
М. се́йме се́ймах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сейм м., полит. сейм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сейм р. Сейм, род. Се́йма м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сейм полит. сейм, род. се́йма м., сойм, род. со́йма м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сейм, ‑а, м.

1. Саслоўна-прадстаўнічы орган у феадальнай Польшчы, Літве, Чэхіі і некаторых іншых дзяржавах Усходняй Еўропы.

2. Назва вышэйшага органа дзяржаўнай улады ў Польскай Народнай Рэспубліцы.

[Польск. sejm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сейм ‘саслоўна-прадстаўнічы орган у Рэчы Паспалітай’ (ТСБМ), се́ймік ‘зборка дэлегатаў ВКЛ перад сеймам у Варшаве’ (ТСБМ), се́юм ‘бяседа’ (Сл. Брэс.), сеймікаваць ‘радзіцца, меркаваць’ (Сцяшк. Сл.), сеймікава́цца ‘раіцца, дагаворвацца’ (стаўб., Нар. сл.), сэймікава́цца ‘тс’ (Скарбы), посемова́ць ‘параіцца’ (Сл. Брэс.). Ад ст.-бел. сеймъ, сэймъ, съемъ ‘тс’ з польск. sejm ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 34). Гл. сойм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саймава́ць, саймавацца ’удзельнічаць у саймаванні, раіцца, дамаўляцца’ (ТСБМ, Касп.), саймікава́ць(ца) ’тс’ (ТСБМ), саймікава́цца ’раіцца, дамаўляцца’ (Нар. сл.). Паланізмы. Параўн. польск. sejmować (się), sejmikować się ’засядаць на сеймы, абмяркоўваць’, якія ад sejmсейм’ (Брукнер, 484). Параўн. сейм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́ймік, ‑а, м.

Гіст. Сход шляхты павета або ваяводства ў Вялікім княстве Літоўскім. На слонімскі сеймік павінны былі збірацца ўсе дэпутаты Вялікага княства, перш чым адправіцца на агульны сейм у Варшаву. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́ймавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сейма. Сеймавая камісія. □ [Астапчык:] — І на чале гэтай барацьбы [супраць прыгнёту] стаў Павел Валошын. У 1922 годзе яго выбралі ў польскі Сейм. Валошын уваходзіў у Беларускі сеймавы клуб. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)