святлі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж. (уст.).

Светлы, чысты пакой у хаце.

|| прым. святлі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Святлі́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Святлі́ца
Р. Святлі́цы
Д. Святлі́цы
В. Святлі́цу
Т. Святлі́цай
Святлі́цаю
М. Святлі́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

святлі́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. святлі́ца святлі́цы
Р. святлі́цы святлі́ц
Д. святлі́цы святлі́цам
В. святлі́цу святлі́цы
Т. святлі́цай
святлі́цаю
святлі́цамі
М. святлі́цы святлі́цах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

святлі́ца ж., уст. светли́ца, светёлка, го́рница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

святлі́ца, ‑ы, ж.

Уст. Светлы, чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей. Гэтая прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была кватэрай Сашы. Шамякін. Пасядзела на кухні ў кутку з дзіцём я — не пусцілі ў святліцу бацькі. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Святлі́ца ‘светлы чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Стан., Сл. ПЗБ, Шат., Касп., Бяльк.; віц., Хрэст. дыял.), светлі́ца ‘светлая, прасторная хата’ (ТС). Укр. светли́ця, рус. светли́ца, польск. świetlica, чэш. světnice, ст.-чэш. svět(l)nice ‘тс’. Ад светлы (гл.), г. зн. ‘хата або пакой, дзе не было печы ў процілегласць “курной” хаце’; гл. Брукнер, 535; Махэк₂, 596.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

светёлка уст. святлі́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

светлица уст. святлі́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рница ж., уст., обл. святлі́ца, -цы ж., пако́й, -ко́я м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аганёк, ‑нька, м.

Пакаёвая травяністая расліна, якая найчасцей цвіце ярка-чырвонымі кветкамі. Гэта прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была [Сашына кватэра]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)