свя́тасць гл. святы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свя́тасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. свя́тасць
Р. свя́тасці
Д. свя́тасці
В. свя́тасць
Т. свя́тасцю
М. свя́тасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

свя́тасць ж., в разн. знач. свя́тость; см. святы́1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свя́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць святога. Набожныя людзі вераць у святасць царквы. □ Грубы адказ стражнікаў абражаў святасць мацярынства і таптаў элементарную гуманнасць. У. Калеснік.

2. Прадмет захаплення, чыстаты. «Якія.. [дзяўчаты] розныя! — паволі набліжаючыся, падумаў я. — Гэта — простая, ёмкая, моцная, так і карціць з ёю пажартаваць. А тая — нейкая сама святасць. З той хочацца марыць». Ваданосаў. Сваю нявольніцкую душу.. [Тварыцкі] любіць, яна ў яго стала гарманічнай, ён узвёў яе на пастамент святасці і рад. Чорны. // Рысы незвычайнасць уласцівыя святому (у 2, 3 знач.). [У касцёле] толькі каляровыя вітражы ў мараканскім духу ды статуя мадонны з дзіцём на руках, без аніякіх адзнак святасці ці царкоўнасці. В. Вольскі. Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці сагнаць Даволі густа. Корбан. Праўда, у Цельшыне было многа такіх палешукоў, як, напрыклад, дзед Мікіта, да якіх святасць пс падыходзіла ніякім чынам. Колас. // Надзвычайная чыстата, дабрата і пад. Жонка была прыгожая, добрая, але не кахала яго [Загорскага]. Чыстая да святасці, святая да бязглуздасці. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святы́, -а́я, -о́е.

1. Надзелены боскай сілай, вышэйшай дасканаласцю і чыстатой.

Святая Тройца.

Святая вада.

2. у знач. наз. святы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м., свята́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж. У хрысціян: чалавек, які ўсё жыццё прысвяціў служэнню богу і рэлігіі, а пасля смерці прызнаны царквой нябесным заступнікам веруючых.

Абразы са святымі.

3. перан. Бездакорны ў сваім жыцці, паводзінах, высокамаральны.

Не такі ён с., як здаецца (не такі бязгрэшны).

4. Прасякнуты высокімі пачуццямі, узвышаны, чысты, высакародны (высок.).

Святая любоў да Радзімы.

5. Сапраўдны, запаветны, выключны па сваёй важнасці, велічны.

С. абавязак дзяцей — паважаць бацькоў.

Святая святых (высок.) — пра нешта самае дарагое, велічнае.

|| наз. свя́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

святе́йшество ср., церк. свя́тасць, -ці ж.; (при офиц. титуловании) Ва́ше Святе́йшество Ва́ша Свя́тасць (Свяце́йшаства);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свя́тость рел., перен. свя́тасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асвяці́ць

‘надаць святасць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. асвячу́ асвяці́м
2-я ас. асвяці́ш асвяціце́
3-я ас. асвяці́ць асвяця́ць
Прошлы час
м. асвяці́ў асвяці́лі
ж. асвяці́ла
н. асвяці́ла
Загадны лад
2-я ас. асвяці́ асвяці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час асвяці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

уя́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе не ў сапраўднасці, а ва ўяўленні. Уяўная небяспека. □ [Рахункавод] здзьмухнуў са стала ўяўны пыл. Пянкрат. Паслужыўшы арганістам, ён [бацька] нагледзеўся на жыццё ксяндзоў, на іх уяўную святасць і стаў перакананым атэістам. Мядзёлка. І ні разу.. [Алесь] не прамінаў, каб дазнацца прычыну тых страхаў. А іх — яўных і ўяўных — хапала тады. Ваданосаў.

2. Які толькі ўяўляецца; тэарэтычна мажлівы, патэнцыяльны. Уяўная лінія. □ Для Вабейкі ж уяўны прыезд брата быў важны козыр, каб вытлумачыць, каму трэба, чаму ён надумаў будаваць дом у Лашычах. Хадкевіч.

•••

Уяўны лік гл. лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасвяці́ць 1, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.

1. Свяціць, асвятляць каго‑, што‑н. некаторы час. [Камандзір] запаліў ліхтарык, пасвяціў. Бачу, ласуецца наша пушыстая даўгахвостка [лісіца] смажанай курыцай. Няхай. [Пракоп:] — Вазьмі сярнічкі. Пасвеціш мне. Баранавых.

2. Свяціцца, блішчаць некаторы час.

пасвяці́ць 2, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак., каго-што.

1. Правесці абрад, паводле якога надаецца каму‑, чаму‑н. святасць. [Старыя з папом] прайшлі ўсю вуліцу і выйшлі на поле, каб пасвяціць яго. Сабаленка.

2. у што. Пазнаёміць з чым‑н. патаемным, што не ўсім вядома. Пасвяціў мяне ў грыбное таінства Коля Шпакоўскі, хлопец гадоў дваццаці, высокі, тонкі, як маладая таполя. Навуменка.

3. у каго. Уст. Пры дапамозе пэўных абрадаў надаць які‑н. духоўны сан, якое‑н. званне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)