святасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць святога. Набожныя людзі вераць у святасць царквы. ▪ Грубы адказ стражнікаў абражаў святасць мацярынства і таптаў элементарную гуманнасць. У. Калеснік.
2. Прадмет захаплення, чыстаты. «Якія.. [дзяўчаты] розныя! — паволі набліжаючыся, падумаў я. — Гэта — простая, ёмкая, моцная, так і карціць з ёю пажартаваць. А тая — нейкая сама святасць. З той хочацца марыць». Ваданосаў. Сваю нявольніцкую душу.. [Тварыцкі] любіць, яна ў яго стала гарманічнай, ён узвёў яе на пастамент святасці і рад. Чорны. // Рысы незвычайнасць уласцівыя святому (у 2, 3 знач.). [У касцёле] толькі каляровыя вітражы ў мараканскім духу ды статуя мадонны з дзіцём на руках, без аніякіх адзнак святасці ці царкоўнасці. В. Вольскі. Дзе бог, там і распуста, — Пад крыльцам божым бруд ямчэй хаваць. Святошы ўмеюць шырму святасці сагнаць Даволі густа. Корбан. Праўда, у Цельшыне было многа такіх палешукоў, як, напрыклад, дзед Мікіта, да якіх святасць пс падыходзіла ніякім чынам. Колас. // Надзвычайная чыстата, дабрата і пад. Жонка была прыгожая, добрая, але не кахала яго [Загорскага]. Чыстая да святасці, святая да бязглуздасці. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)