све́тлы, -ая, -ае.

1. Які ярка свеціць.

Светлая лямпачка.

2. Добра асветлены, яркі.

Светлыя палацы.

С. дзень.

3. Ясны, празрысты.

С. ручаёк.

4. Менш яркі па колеры ў параўнанні з іншымі, не цёмны.

Светлыя валасы.

Светлыя фарбы.

5. Радасны, нічым неазмрочаны, незасмучаны.

Светлая будучыня.

С. ўспамін.

6. Ясны, лагічны, праніклівы.

С. розум.

Светлыя надзеі.

|| наз. све́тласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Све́тлы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Све́тлы
Р. Све́тлага
Д. Све́тламу
В. Све́тлы
Т. Све́тлым
М. Све́тлым

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

све́тлы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. све́тлы све́тлая све́тлае све́тлыя
Р. све́тлага све́тлай
све́тлае
све́тлага све́тлых
Д. све́тламу све́тлай све́тламу све́тлым
В. све́тлы (неадуш.)
све́тлага (адуш.)
све́тлую све́тлае све́тлыя (неадуш.)
све́тлых (адуш.)
Т. све́тлым све́тлай
све́тлаю
све́тлым све́тлымі
М. све́тлым све́тлай све́тлым све́тлых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

све́тлы в разн. знач. све́тлый;

~лыя пала́цы — све́тлые дворцы́;

~лая вада́ — све́тлая вода́;

~лыя во́чы — све́тлые глаза́;

~лыя ду́мкіперен. све́тлые мы́сли;

~лая асо́баперен. све́тлая ли́чность;

~лая галава́перен. све́тлая голова́;

с. шрыфттип. све́тлый шрифт;

~лай па́мяці — све́тлой па́мяти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

све́тлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ярка свеціць. І бачыў месяц светлы Цяжкі Лявонаў крок. Панчанка. З тых дзён, як воляй ленінскіх дэкрэтаў Дзяржавай стала наша Беларусь, Знайшоў народ шляхі да яснай мэты, Убачыў шчасця светлую зару. Звонак.

2. Добра асветлены, напоўнены святлом. Дзень выдаўся сонечны, светлы, з невялікім марозам. Шамякін. У светлай зале За чырвоны стол Сям’ёй адзінай Селі з намі поруч Сяляне з польскіх і румынскіх сёл. Аўрамчык. // Які прапускае шмат сонечнага святла, які накіраваны да сонца (пра вокны, шкло і пад.). У нашым клубе вялікія светлыя вокны. Брыль. [Якуб] адсоўваецца далей у кут і дае Саньку месца побач, ля светлых шыбінак. Якімовіч.

3. Не цёмнага колеру. Светлы касцюм. Светлыя косы. Светлыя вочы. □ Светлыя хмаркі — дзеткі прастору — Ціха па небе плывуць. Колас. // Які адбівае бляск, бліскучы. Зіхацяць азёры светлым глянцам. Звонак.

4. Чысты, празрысты (пра вадкасць). Вада ў затоцы светлая і чыстая. Ігнаценка. [Дзед і Сашка] падышлі да дрэва і нахіліліся да падсечкі на ствале. З прыладжанай лучынкі сцякалі светлыя кроплі. Даніленка. І бярозы пянёк Паміж дрэў высокіх У зацішку ў прыпёк Плакаў светлым сокам. Бялевіч. // Чысты, ясны, не затуманены (пра вочы, погляд). У чырвонай касынцы, з пытаннем сваім, Як юнацтва, стаяла яна [Марына] перад ім, З тым жа позіркам светлым трывожных вачэй, З тым жа сэрцам, — як помнік ягоных [Цімоха] надзей. Куляшоў. // Высокі, чыстага, металічнага тэмбру (пра голас, гук).

5. перан. Нічым не азмрочаны; шчаслівы. Светлая будучыня. Светлыя ўспаміны. Светлы дзень. □ Цяпер паставіў ты [Мазыр] у свой герб сталёвы молат, востры серп. Стварыўшы шчасце, пройдзеш з ім да светлай мэты — у камунізм. Дубоўка. Песню вецер нясе — То дзяўчаты пяюць грамадою Пра каліну, што ў лузе цвіце, Ды пра светлую долю. Гілевіч. // Азораны ўнутраным святлом, пачуццём радасці. Салавей спяваў нам аж да лета, Як па нотах выцінаў, Захапляўся нашай дружбай светлай І вяселле прадракаў. Астрэйка. На вуліцы сабралася многа людзей, і твары ва ўсіх былі светлыя, узрадаваныя. Бяганская. // Прасякнуты аптымізмам, узнёслы. Са сцэны гучаць прапікпёныя сімфоніі Чайкоўскага, лірычна ўзнёслая, светлая музыка Пракоф’ева, творы Шастаковіча. «Маладосць».

6. перан. Урачысты, радасны (пра чалавека). І юбіляр — такі светлы, які не бываў даўно, З усмешкай горда і важна Адказаў па гучныя словы. Кірэенка.

7. Якому ўласцівы высокія маральныя якасці; высакародны. Не будзе мне ні праўды, ні натхнення, Пакуль я не прайду па месцах тых, Дзе жыў, тварыў, гарэў наш светлы Ленін, Каб разагнаць стагоддзяў змрок густы. Панчанка.

8. перан. Лагічны, ясны (пра розум, думкі). Надзя добра ведае, што і вёсцы патрэбны светлы розум і залатыя рукі. «Полымя». Але хоць не магу дыхаць на поўныя грудзі ад страху, думкі мае светлыя і вострыя як ніколі. Карпюк.

9. Які мае адносіны да свята вялікадня ў хрысціян. А сёння светлая субота. Гуляе месяц, як алень. Дукса.

10. Уст. і нар.-паэт. Ужываецца як пастаянны эпітэт цара, князя, баярына і пад. Верны паслугач таго магната Вынюхаў, Расказваў: — Светлы пан, Навярнуў карчоў дзівак багата. Бялевіч.

•••

Светлы шрыфт гл. шрыфт.

Светлая галава гл. галава.

Светлая памяць — ужываецца як выказванне пашаны да памёршага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Све́тлы ‘які ярка свеціць’, ‘добра асветлены’, ‘не цёмнага колеру’, ‘чысты, празрысты (аб вадкасці)’ (ТСБМ, Нас.). Укр. сві́тлий, рус. све́тлый, стараж.-рус., ст.-слав. свѣтьлъ, польск. światły, в.-луж., н.-луж. swětły, чэш. světlý, славац. svetlý, серб.-харв. сви̏јетао, свијѐтла, свијѐтло, славен. svétel, балг. све́тъл, макед. светол. Прасл. *světьlъ, дэрыват ад *světъ (гл.) з суф. ‑ьlъ (Фасмер, 3, 576; Махэк₂, 595). Інакш Сной₁ (622), які разглядае слова як дзеепрыметнік на ‑l‑ ад прасл. дзеясл. *svěsti, svísti ‘свяціць’, якія потым былі выцеснены новым дзеясловам *světiti (гл. свяціць), што, мабыць, залішне. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1387; БЕР, 6, 543–544; Борысь, 621; Мартынаў, Лекс. взаим., 169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бле́кла-све́тлы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бле́кла-све́тлы бле́кла-све́тлая бле́кла-све́тлае бле́кла-све́тлыя
Р. бле́кла-све́тлага бле́кла-све́тлай
бле́кла-све́тлае
бле́кла-све́тлага бле́кла-све́тлых
Д. бле́кла-све́тламу бле́кла-све́тлай бле́кла-све́тламу бле́кла-све́тлым
В. бле́кла-све́тлы (неадуш.)
бле́кла-све́тлага (адуш.)
бле́кла-све́тлую бле́кла-све́тлае бле́кла-све́тлыя (неадуш.)
бле́кла-све́тлых (адуш.)
Т. бле́кла-све́тлым бле́кла-све́тлай
бле́кла-све́тлаю
бле́кла-све́тлым бле́кла-све́тлымі
М. бле́кла-све́тлым бле́кла-све́тлай бле́кла-све́тлым бле́кла-све́тлых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

по́пельна-све́тлы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́пельна-све́тлы по́пельна-све́тлая по́пельна-све́тлае по́пельна-све́тлыя
Р. по́пельна-све́тлага по́пельна-све́тлай
по́пельна-све́тлае
по́пельна-све́тлага по́пельна-све́тлых
Д. по́пельна-све́тламу по́пельна-све́тлай по́пельна-све́тламу по́пельна-све́тлым
В. по́пельна-све́тлы (неадуш.)
по́пельна-све́тлага (адуш.)
по́пельна-све́тлую по́пельна-све́тлае по́пельна-све́тлыя (неадуш.)
по́пельна-све́тлых (адуш.)
Т. по́пельна-све́тлым по́пельна-све́тлай
по́пельна-све́тлаю
по́пельна-све́тлым по́пельна-све́тлымі
М. по́пельна-све́тлым по́пельна-све́тлай по́пельна-све́тлым по́пельна-све́тлых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

све́тласць гл. светлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віднава́ты, -ая, -ае.

Не зусім цёмны, крыху светлы.

Віднаватая ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)