сварлі́вы, -ая, -ае.

Схільны да сварак, спрэчак.

С. сусед.

С. характар.

|| наз. сварлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сварлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сварлі́вы сварлі́вая сварлі́вае сварлі́выя
Р. сварлі́вага сварлі́вай
сварлі́вае
сварлі́вага сварлі́вых
Д. сварлі́ваму сварлі́вай сварлі́ваму сварлі́вым
В. сварлі́вы (неадуш.)
сварлі́вага (адуш.)
сварлі́вую сварлі́вае сварлі́выя (неадуш.)
сварлі́вых (адуш.)
Т. сварлі́вым сварлі́вай
сварлі́ваю
сварлі́вым сварлі́вымі
М. сварлі́вым сварлі́вай сварлі́вым сварлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сварлі́вы сварли́вый; вздо́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сварлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Схільны да сварак, спрэчак. Вочы сварлівага хворага хціва бліснулі. Быкаў. Гаша была дзяўчына сварлівая. Шамякін. Благая была жонка — сварлівая. Калюга. // Уласцівы такому чалавеку. А бацька меў сварлівы, бабскі характар. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сварли́вый сварлі́вы;

сварли́вый хара́ктер сварлі́вы хара́ктар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бранчи́вый и бранчли́вый прост. сварлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скло́чный разг.

1. скло́чны, зва́дны;

2. (о человеке) скло́чны, сварлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

журлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Сумны, журботны. Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні — і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы. Караткевіч.

2. Які любіць павучаць, дакараць; бурклівы, сварлівы. Мая свякроў журлівая, А да таго і сварлівая. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вздорный разг.

1. (нелепый, неверный — о деле, предмете) недарэ́чны, бязглу́зды, бяссэ́нсавы;

2. (о человеке) сварлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гарла́н, гарла́ніць (БРС, Шат.). Рус. горла́н, горла́нить. Паводле Шанскага (1, Г, 135), рус. горла́н утворана ад го́рло (у значэнні ’сварлівы чалавек’) суфіксам ‑ан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)