саўсі́м
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| саўсі́м |
- |
- |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Саўсі́м ’зусім’ (Некр., Шат., Бяльк., Янк. 3., Нар. лекс., Жд. 1), саусём, саўсе́м, саўсі́м ’тс’ (Сл. ПЗБ), саўсём, сусі́м ’тс’ (мін., Жыв. сл.). З прыст. с‑, са‑ і тв. склону займ. увесь; Карскі 2-3, 76; Шуба, Прыслоўе, 149. Параўн. зусім.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
здурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Страціць розум; зрабіцца дурным (у 1, 2 знач.). — Здурнеў саўсім! Як разгарачыцца, сам не помніць, што кажа. Мележ. Трапляецца і разумнаму здурнець. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Адчуць жар; разагрэцца. — Аднойчы .. разгарачыўся дзед, выпіў конаўку халоднай вады, а цераз дзень і сканаў. Лужанін. // перан. Дайсці да стану ўзбуджэння, узрушэння, раздражнення. — Здурнеў саўсім! Як разгарачыцца, сам не помніць, што кажа! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тыль-мыль — пра няпэўную або невыразную гаворку: тыль‑мыль — і стаў саўсім другея вузлы вязаць (памяняў думку) (маг., Наша слова, 1992, 26 лют.). Гукапераймальны імітатыў, параўн. тык-мык, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зусі́м дыял. заўсем, заўсём (Сл. паўн.-зах.). Рус. зах.-бранск. зусим ’тс’, укр. зо́всім, зусі́м ’тс’. Параўн. рус. совсем, бел. уст. дыял. саўсім, саўсем. Спалучэнне прыназоўніка з (с < sъn) з тв. скл. адз. л. займенніка уве́сь (< vьsь). Шуба, Прыслоўе, 149.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)