саўсі́м

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
саўсі́м - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Саўсі́м ’зусім’ (Некр., Шат., Бяльк., Янк. 3., Нар. лекс., Жд. 1), саусём, саўсе́м, саўсі́м ’тс’ (Сл. ПЗБ), саўсём, сусі́м ’тс’ (мін., Жыв. сл.). З прыст. с‑, са‑ і тв. склону займ. увесь; Карскі 2-3, 76; Шуба, Прыслоўе, 149. Параўн. зусім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Страціць розум; зрабіцца дурным (у 1, 2 знач.). — Здурнеў саўсім! Як разгарачыцца, сам не помніць, што кажа. Мележ. Трапляецца і разумнаму здурнець. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Адчуць жар; разагрэцца. — Аднойчы .. разгарачыўся дзед, выпіў конаўку халоднай вады, а цераз дзень і сканаў. Лужанін. // перан. Дайсці да стану ўзбуджэння, узрушэння, раздражнення. — Здурнеў саўсім! Як разгарачыцца, сам не помніць, што кажа! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тыль-мыль — пра няпэўную або невыразную гаворку: тыль‑мыль — і стаў саўсім другея вузлы вязаць (памяняў думку) (маг., Наша слова, 1992, 26 лют.). Гукапераймальны імітатыў, параўн. тык-мык, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зусі́м дыял. заўсем, заўсём (Сл. паўн.-зах.). Рус. зах.-бранск. зусим ’тс’, укр. зо́всім, зусі́м ’тс’. Параўн. рус. совсем, бел. уст. дыял. саўсім, саўсем. Спалучэнне прыназоўніка з (с < sъn) з тв. скл. адз. л. займенніка уве́сь (< vьsь). Шуба, Прыслоўе, 149.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)