сашні́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сашні́к сашнікі́
Р. сашніка́ сашніко́ў
Д. сашніку́ сашніка́м
В. сашні́к сашнікі́
Т. сашніко́м сашніка́мі
М. сашніку́ сашніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сашні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).

1. Частка сахі, плуга і некаторых іншых сельскагаспадарчых прылад — востры жалезны нарог, які падразае пласт зямлі знізу, праводзіць у глебе баразёнкі.

2. Шырокая стальная пласціна, прымацаваная да лафета, якая, упіраючыся ў зямлю, перашкаджае адкату гарматы пасля выстралу.

|| прым. сашніко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашні́к, -ка м., спец. сошни́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сашні́к, ‑а, м.

1. Рабочая частка сахі, культыватара, сеялкі — востры жалезны нарог, які падразае пласт зямлі знізу. Ён [Вяль] для сахі зрабіў стальныя сашнікі, Каб у палях глыбейшымі былі барозны, І меч стальны для мужнае рукі, Каб бараніць свой край, Як час надыдзе грозны. Зарыцкі.

2. Рабочы орган сеялкі, які праводзіць у глебе баразёнку, высявае насенне і засыпае яго зямлёй. Да цямна будуць бегаць за трактарам дзве сеялкі, кладучы ў зямлю радкамі праз віхлястыя сашнікі зерне за зернем. Ермаловіч.

3. Металічная пласціна ў лафета гарматы, якая не дазваляе гармаце адкочвацца пасля выстралу.

4. Вертыкальная перагародка, якая падзяляе нос на дзве часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сашні́к ’рабочая частка сахі, культыватара, веялкі — востры жалезны нарог’ (ТСБМ, Тарн., Выг., Клім., ДАБМ, камент., 826). Укр., рус. сошни́к, польск. дыял. (лінгвагеаграфію гл. Кандрацюк, Бел.-польск. ізал., 54) sosznnik, sasznik, susznik ’тс’. Ад саха з суф. ‑нік. Упершыню фіксуецца ў другой палове XVI ст. Падрабязна гл. Смулкова, 29 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сошни́к

1. с.-х. сашні́к, -ка́ м.; (в плуге) ляме́ш, род. лемяша́ м.; (в сохе) наро́г, -га м.;

2. воен. сашні́к, -ка́ м.;

3. анат. сашні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сашніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сашніка, які мае сашнік. Сашніковая сеялка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нарог ’лямеш, сашнік’ (Нас., Чач., Шн., Гарэц., Яруш., Тарн., Сл. ПЗБ); паводле Насовіча, назва ужывалася ў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губ.; згодна з ДАБМ, у паўночна-заходняй зоне беларускіх гаворак; за межамі гэтага арэала вядомы на Беласточчыне naroχ ’тс’ (Смул.) і ўсх.-палес. naroh ’жалезны наканечнік рагаціны’ (Маш.); ст.-бел. нарогъсашнік’ (Гарб.), польск. дыял. і ст.-польск. naróg ’жалезны зуб у сахі’. Празрыстая назва (на + рог) акрэслівае этналінгвістычную супольнасць, якая характарызуецца пэўным культурна-моўным адзінствам, у прыватнасці тыпам т. зв. літоўскай сахі (гл. Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мн., 1974, 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нож ’нож, рэжучая прылада’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ну͡ож ’тс’ (Бес.), ныж ’тс’ (Сл. ПЗБ), ніж ’тс’ (Дразд.), niżсашнік плуга’ (Тарн.), укр. ніж, рус. нож, польск. nóż, чэш. nůž, славац. nôž, в.-луж. nóž, н.-луж. nož, славен. nòž, серб.-харв. но̑ж, макед., балг. нож. Прасл. *nožь, звязана з зано́за, ніза́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяро́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Памянш. да бяроза; невялікая бяроза.

2. Травяністая расліна сямейства бярозкавых з белымі ці ружовымі кветкамі і павойным сцяблом. Сашнік лёгка шчоўкнуў у мяккі грунт, пераплецены паўзучай бярозкай і хвашчом, падобным на маладыя елачкі. Якімовіч. [Дзяўчаты] хутка пасоўваліся па баразёнках, завіхаючыся з капаніцамі і выбіраючы рукамі свірэпку, пырнік, завілістую бярозку з ружовымі і белымі кветкамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)