сарако́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж.
Тое, што мае таўшчыню ў 40 мм (разм.).
Дошка-с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сарако́ўка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сарако́ўка |
сарако́ўкі |
| Р. |
сарако́ўкі |
сарако́вак |
| Д. |
сарако́ўцы |
сарако́ўкам |
| В. |
сарако́ўку |
сарако́ўкі |
| Т. |
сарако́ўкай сарако́ўкаю |
сарако́ўкамі |
| М. |
сарако́ўцы |
сарако́ўках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сарако́ўка ж.
1. уст. двугри́венный м.;
2. разг. доска́ толщино́й 40 мм
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сарако́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.
Разм.
1. Сорак гадоў. Ездзіў Картуль шпарка, затое хадзіў паволі-паволі, нібыта баючыся растрэсці сябе, хоць не меў яшчэ і саракоўкі за плячыма. Пташнікаў. [Яўхім:] — Бачу, што нібыта прайшоў Усцін, а ты і ёсць Усцін!.. Значыць, яшчэ ходзіш? Колькі табе... пад дзве саракоўкі ўжо ёсць? Ракітны.
2. Уст. Манета вартасцю ў 20 капеек. Калі на стале зазвінела грыўні, залатоўкі, саракоўкі і паўрублі, Садовіч ціха сказаў Лабановічу: — Давай, брат, папрабуем. Лабановіч першы раз бачыў такую ўрачыстую, такую паважную гульню. Колас. Хлопцы яшчэ сабралі па саракоўцы, і капельмайстар паабяцаў іграць усю ноч. С. Александровіч.
3. Уст. Бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў 1/40 частку вядра.
4. Тое, што мае таўшчыню ў 40 міліметраў (сантыметраў). Дошка-саракоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сарако́ўка ’сорак гадоў’, старое ’манета вартасцю ў 20 капеек’, ’бутэлька гарэлкі ёмістасцю ў 1/40 частку вядра’, ’тое, што мае таўшчыню ў 40 міліметраў (сантыметраў)’ (ТСБМ), ’манета 20 капеек’, ’сорак снапоў збожжа’, ’тоўстая дошка’ (ТС). Да сорак, саракавы. Манета ў 20 капеек называецца так адносна гроша, меднай манеты ў 1/2 капейкі, якая выпускалася ў СССР у 1925–1928 гг. (БелСЭ, 4, 31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сороко́вка уст., разг., в разн. знач. сарако́ўка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
двугри́венник и двугри́венный м., уст. сарако́ўка, -кі ж.; дзве гры́ўні.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Саракаві́ны ’сарачыны’ (Сцяшк. Сл., Ян.), сарако́ўка ’тс’ (Мат. Гом., Ян.). Рус. сорокови́ны, укр. сорокови́ни ’тс’. Да сорак (гл.). Параўн. сарачыны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)