сапяжа́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сапяжа́нка сапяжа́нкі
Р. сапяжа́нкі сапяжа́нак
Д. сапяжа́нцы сапяжа́нкам
В. сапяжа́нку сапяжа́нкі
Т. сапяжа́нкай
сапяжа́нкаю
сапяжа́нкамі
М. сапяжа́нцы сапяжа́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сапяжа́нка ж. (сорт груш) сапежа́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сапяжа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Пашыраны ў Беларусі сорт летняй грушы, якая дае круглыя жоўтыя салодкія плады. А потым усюды ў Навасёлках — і на прысядзібных участках, і ў калгасным садзе, дзе растуць тысячы бэр, сапяжанак, антонавак, белых наліваў, — зоймецца белае зіхатлівае зарыва... Паслядовіч.

2. Плод гэтай грушы. Вылі вяснушкі на шчаках Смуглявай гэтай гараджанкі, Нібы радзімкі на баках Налітай сонцам сапяжанкі. Аўрамчык.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сапежы́нка ’гатунак грушы’ (Нас.), сапяжа́нка ’тс’ (Касп., Сцяшк. Сл.). Польск. sapieżanka ’тс’. Ад імя князя Сапегі, з садоў якога паходзіў гэты гатунак груш (Нас., 573; Дарашэўскі, 8, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)