Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сапяжа́нкаж. (сорт груш) сапежа́нка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сапяжа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Пашыраны ў Беларусі сорт летняй грушы, якая дае круглыя жоўтыя салодкія плады. А потым усюды ў Навасёлках — і на прысядзібных участках, і ў калгасным садзе, дзе растуць тысячы бэр, сапяжанак, антонавак, белых наліваў, — зоймецца белае зіхатлівае зарыва...Паслядовіч.
2. Плод гэтай грушы. Вылі вяснушкі на шчаках Смуглявай гэтай гараджанкі, Нібы радзімкі на баках Налітай сонцам сапяжанкі.Аўрамчык.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Сапежы́нка ’гатунак грушы’ (Нас.), сапяжа́нка ’тс’ (Касп., Сцяшк. Сл.). Польск.sapieżanka ’тс’. Ад імя князя Сапегі, з садоў якога паходзіў гэты гатунак груш (Нас., 573; Дарашэўскі, 8, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕРГАМО́ТНАЯ,
сорт грушы селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Сапяжанка і Дуля остзейская. На Беларусі пашырана ў прысядзібным садаводстве.
Дрэва моцнарослае, крона акруглая, густая. Сорт зімаўстойлівы, высокаўраджайны, мала пашкоджваецца хваробамі. Плоданашэнне пачынае на 6—7-ы год. Плады сярэдняй велічыні (110—120 г), шарападобныя, злёгку сплясканыя. Скурка светла-жоўтая з малінавым румянцам. Мякаць белая, рыхлая, сакаўная, салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА,
сорт грушы селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Вінёўка і Сапяжанка. Раянаваны ў Віцебскай вобл.
Дрэва моцнарослае, з шырокапірамідальнай негустой кронай. Плоданашэнне на 5—6-ы год пасля пасадкі. Сорт зімаўстойлівы, ураджайны, сярэднеўстойлівы да паршы, устойлівы да бактэрыяльнага рака. Плады сярэдняй велічыні (80—100 г), прадаўгавата-грушападобнай формы, з падоўжнай баразёнкай. Скурка светла-жоўтая са слабым румянцам з сонечнага боку. Мякаць снежна-белая, духмяная, паўмасляністая, сакаўная, салодкая з прыемнай кіслінкай, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў канцы жніўня.