сама...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) накіраванасць дзеяння (названага ў другой частцы) на самога сябе, напр.: самазабеспячэнне, самакантроль, самаабман;

2) здзяйсненне чаго-н. без дапамогі збоку, адвольна, аўтаматычна, напр.: самаразбурэнне, саманаладка, самаразрадны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сама...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) накіраванасць дзеяння (названага ў другой частцы) на самога сябе, напрыклад: самаадукацыя, самааналіз, самакантроль; 2) здзяйсненне, працяканне дзеяння; а) само сабой, адвольна, без пабочнай дапамогі, напрыклад: самазагаранне, самаразбурэнне, самазараджэнне; б) аўтаматычна або механічна, напрыклад: самадзелка, самазарадны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ма

часціца

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сама́

1. мест. опред., ж. сама́; см. сам 1;

2. в знач. сущ., уст. (хозяйка) сама́;

с. прые́халасама́ прие́хала;

паглядзі́, сава́, яка́я с.погов. погляди́, кума́, какова́ сама́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́м

займеннік, азначальны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. са́м сама́ само́ са́мі
Р. само́га само́й само́га самі́х
Д. само́му само́й само́му самі́м
В. само́га саму́
саму́ю
само́е самі́х
са́мі
Т. самі́м само́й самі́м самі́мі
М. самі́м само́й самі́м самі́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аржаны́ ржано́й;

а́я ка́ша сама́ сябе́ хва́ліцьпосл. ржана́я ка́ша сама́ себя́ хва́лит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сама́

1. мест., см. сам 1;

2. сущ. (хозяйка) уст. сама́, -мо́й ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўта...³ Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. ў знач. свой, сама-, напр., аўтагравюра, аўтапартрэт, аўтабіяграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галалёдзіца, -ы, ж.

Стан надвор’я, калі паверхня зямлі пакрыта ледзяной коркай, а таксама сама такая паверхня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́мбургер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бутэрброд з вялікай мясной катлетай, а таксама сама такая катлета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)