самахва́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто займаецца самахвальствам; хвалько.

|| ж. самахва́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. самахва́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самахва́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. самахва́л самахва́лы
Р. самахва́ла самахва́лаў
Д. самахва́лу самахва́лам
В. самахва́ла самахва́лаў
Т. самахва́лам самахва́ламі
М. самахва́ле самахва́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

самахва́л м., разг. самохва́л; бахва́л, хвасту́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самахва́л, ‑а, м.

Разм. Той, хто расхвальвае сам сябе; хвалько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанфаро́н, ‑а, м.

Разм. Самахвал, хвалько, выхваляка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самохва́л разг. самахва́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самахва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Жан. да самахвал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бахва́л прост. выхваля́нка, -кі м., хвалько́, -ка́ м., самахва́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хвасту́н разг. хвалько́, -ка́ м., самахва́л, -ла м., выхваля́ка, -кі м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пустагра́к (pustohräk) ’чалавек ні да чога не здатны; непрыдатная рэч; самахвал, хвалько’ (Чач.). Чачот (там жа) адносіць да грак (“gawron, ptak”), відаць, пад уплывам слоў тыпу сіваграк ’від птушкі’; параўн., аднак, бранск. пустогряка ’гультай’, рус. дыял. пустограй ’балбатун, насмешнік’, пустограйничатъ ’гультаяваць’, што дазваляе суаднесці з пусты ’непатрэбны, несур’ёзны’ і граць ’гуляць’ або гракаць ’шумець, крычаць’ (< *grajatH).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)