самасто́йны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
самасто́йны |
самасто́йная |
самасто́йнае |
самасто́йныя |
| Р. |
самасто́йнага |
самасто́йнай самасто́йнае |
самасто́йнага |
самасто́йных |
| Д. |
самасто́йнаму |
самасто́йнай |
самасто́йнаму |
самасто́йным |
| В. |
самасто́йны (неадуш.) самасто́йнага (адуш.) |
самасто́йную |
самасто́йнае |
самасто́йныя (неадуш.) самасто́йных (адуш.) |
| Т. |
самасто́йным |
самасто́йнай самасто́йнаю |
самасто́йным |
самасто́йнымі |
| М. |
самасто́йным |
самасто́йнай |
самасто́йным |
самасто́йных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
самасто́йны, -ая, -ае.
1. Які існуе асобна ад іншых; незалежны.
Самастойная дзяржава.
Жыць самастойна (прысл.).
2. Здольны дзейнічаць сам, без чужой дапамогі.
С. чалавек.
Самастойныя паводзіны.
3. Які робіцца сваімі сіламі або па сваёй ініцыятыве, без пабочнага ўплыву.
Самастойнае даследаванне.
|| наз. самасто́йнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самасто́йны в разн. знач. самостоя́тельный;
~ная дзяржа́ва — самостоя́тельное госуда́рство;
с. чалаве́к — самостоя́тельный челове́к;
~нае дасле́даванне — самостоя́тельное иссле́дование;
с. сказ — грам. самостоя́тельное предложе́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самасто́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе незалежна, свабодна. Самастойная дзяржава. □ Беларусы, раней прыгнечаная нацыя, набылі сваю самастойную дзяржаўнасць упершыню за ўвесь час існавання беларускага народа. «Весці». // Які вылучаецца сярод іншых, мае ўласнае значэнне; асобны. Самастойнае пытанне. Самастойны сказ. □ Гук ы не з’яўляецца самастойнай фанемай таму, што ў беларускай і рускай мовах няма такіх слоў, якія б адрозніваліся ад іншых слоў гэтым гукам. Юргелевіч.
2. Здольны дзейнічаць сам, без чужой дапамогі або кіраўніцтва. [Саша] ўжо самастойны чалавек, фельчар, у яе новыя знаёмыя — колькі ў вёсцы настаўнікаў і іншых хлопцаў! Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Усе.. месцы з твораў Маркса і Энгельса.. аб дзяржаве павінны быць абавязкова прыведзены ў магчыма больш поўным выглядзе, каб чытач мог скласці сабе самастойнае ўяўленне аб сукупнасці поглядаў заснавальнікаў навуковага сацыялізма. Ленін. // Сур’ёзны, разважлівы. Самастойны хлопчык.
3. Які ажыццяўляецца сваімі сіламі або па сваёй ініцыятыве, на падставе ўласнага меркавання. Самастойны крок. □ [Русаковіч:] — Я не хачу правальвацца на першай сваёй самастойнай рабоце. Крапіва. // Вольны ад пабочных уплываў, арыгінальны. Самастойнае даследаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незале́жны, -ая, -ае.
1. Які не залежыць ад каго-, чаго-н.; самастойны, свабодны.
Н. эксперт.
Н. чалавек.
2. Які выражае самастойнасць у чым-н.
Незалежныя думкі.
Трымаць сябе незалежна (прысл.).
3. Самастойны ў міжнародных адносінах; суверэнны.
Незалежная дзяржава.
|| наз. незале́жнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асо́бны, -ая, -ае.
1. Адасоблены, самастойны.
Асобнае памяшканне.
Ён жыве асобна (прысл.) ад бацькоў.
2. Некаторы, адзінкавы.
Асобныя заўвагі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раздзе́льны, -ая, -ае.
1. Асобны, адасоблены, самастойны.
Раздзельнае навучанне.
2. 3 перарывамі, перапынкамі, паўзамі.
Раздзельныя крокі.
|| наз. раздзе́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самабы́тны, -ая, -ае.
Арыгінальны, не падобны на іншых, своеасаблівы, самастойны ў сваім развіцці.
С. талент.
Самабытная літаратура.
|| наз. самабы́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самостоя́тельный в разн. знач. самасто́йны;
самостоя́тельная жизнь самасто́йнае жыццё;
самостоя́тельная рабо́та самасто́йная рабо́та (пра́ца);
самостоя́тельное предложе́ние грам. самасто́йны сказ.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самасто́йна нареч., в разн. знач. самостоя́тельно; см. самасто́йны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)