самазва́л
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
самазва́л |
самазва́лы |
| Р. |
самазва́ла |
самазва́лаў |
| Д. |
самазва́лу |
самазва́лам |
| В. |
самазва́л |
самазва́лы |
| Т. |
самазва́лам |
самазва́ламі |
| М. |
самазва́ле |
самазва́лах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
самазва́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца.
2. Транспартны сродак, які можа самаразгружацца, механічна звальваць груз.
Вагон-с.
|| прым. самазва́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самазва́л м. самосва́л;
грузаві́к-с. — грузови́к-самосва́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самазва́л, ‑а, м.
1. Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца, а таксама кузаў гэтага аўтамабіля. На платформах стаялі новенькія мінскія самазвалы і пад’ёмнікі «Піянеры», вагоны былі загружаны цэглаю і сухім тынкам. Грахоўскі. Экскаватар працуе з самае раніцы. Натужна пыхкае, чмыхае ды ўсё глыбей у зямлю ўгрызаецца, коўш за каўшом набірае пясок і ў самазвалы насыпае. Кавалёў.
2. Транспартны сродак, які механічна звальвае груз. Баржа-самазвал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўгаве́чны, -ая, -ае.
1. Здольны жыць доўгі час.
Д. род.
Дуб — даўгавечнае дрэва.
2. Разлічаны на доўгі час існавання; моцны, трывалы.
Надзейны і д. самазвал.
|| наз. даўгаве́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самосва́л техн.
1. (выгрузка целиком) самазва́л, -лу м., мн. нет, самаскі́д, -ду м., мн. нет;
2. (вид разгрузочной машины) самазва́л, -ла м., самаскі́д, -да м.;
грузови́к-самосва́л грузаві́к-самазва́л (грузаві́к-самаскі́д);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
велікагру́зны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для перавозкі вялікай колькасці грузу. Велікагрузны самазвал, поезд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўтарато́нны, ‑ая, ‑ае.
Грузападымальнасцю ў паўтары тоны. Паўтаратонны самазвал. // Вагой у паўтары тоны. Паўтаратонная глыба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаскі́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Тое, што і самазвал. Бетонамяшалкі праз роўныя прамежкі часу выкідалі гатовы замес у жалезныя кузавы самаскідаў. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звышгіга́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. (звычайна ў ролі прыдатка). Пра што‑н. незвычайна вялікага памеру, вялікай магутнасці і пад. Самазвал-звышгігант.
2. Зорка незвычайна вялікіх памераў і нязначнай шчыльнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)