самаву́к, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Тое, што і самавучка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самаву́к
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
самаву́к |
самаву́кі |
| Р. |
самаву́ка |
самаву́каў |
| Д. |
самаву́ку |
самаву́кам |
| В. |
самаву́ка |
самаву́каў |
| Т. |
самаву́кам |
самаву́камі |
| М. |
самаву́ку |
самаву́ках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
самаву́к м., см. самаву́чка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самаву́к, ‑а, м.
Разм.
1. Тое, што і самавучка. І быў [Перапечка] акцёрам, сапраўдным народным акцёрам-комікам, хоць і самавукам. Ракітны.
2. у знач. прысл. самаву́кам. Самастойна, без сістэматычнага навучання, без кіраўніка. Авалодаць граматай самавукам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самоу́чка м. и ж. самаву́к, -ка м., самаву́чка, -кі ж. и м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Не́вук ’неаб’езджаны конь’ (лельч., Жыв. сл.; ТС), ’неадукаваны, недасведчаны чалавек’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Бяльк.), ’гультай, хто не хоча вучыцца’ (Растарг.), не́ук ’гультай; непрывучаны да вупражы (пра каня і пад.)’ (Нас.), ’малады бык ад 2 да 3 год’ (Гарб.), укр. не́ук ’неадукаваны чалавек; неаб’езджаны конь’, рус. не́ук ’тс’, ст.-рус. неукъ ’тс’, польск. nieuk ’тс’, славен. neuk ’нявучаны; нявопытны’, серб.-харв. нѐук ’неадукаваны; непрывучаны (пра жывёлу)’, балг. неу̀к ’неадукаваны; нявучаны’, макед. неук ’нявучаны’. Да вучыць, параўн. на‑вука (Фасмер, 3, 69), той жа корань у смал. безук ’добры цясляр’ (без‑ук, ад прасл. *uk‑ ’вучыцца, навука’), якое Краўчук (БЛ, 5, 1974, 64) тлумачыць як ’той, хто (добра працуе, добры цясляр) без навукі’ (мае прыродны дар), самавук і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)