салё́ны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
салё́ны |
салё́ная |
салё́нае |
салё́ныя |
| Р. |
салё́нага |
салё́най салё́нае |
салё́нага |
салё́ных |
| Д. |
салё́наму |
салё́най |
салё́наму |
салё́ным |
| В. |
салё́ны (неадуш.) салё́нага (адуш.) |
салё́ную |
салё́нае |
салё́ныя (неадуш.) салё́ных (адуш.) |
| Т. |
салё́ным |
салё́най салё́наю |
салё́ным |
салё́нымі |
| М. |
салё́ным |
салё́най |
салё́ным |
салё́ных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
салёны, -ая, -ае.
1. Насычаны соллю, які ўтрымлівае ў сабе соль.
Салёнае мора.
2. Пасолены з перавышэннем нормы.
С. блін.
Салёныя пельмені.
3. Прыгатаваны ў растворы солі ў запас.
Салёныя грыбы.
4. перан. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці (разм.).
С. анекдот.
С. жарт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
салёны в разн. знач. солёный;
~ныя азёры — солёные озёра;
с. суп — солёный суп;
~ныя грыбы́ — солёные грибы́;
с. анекдо́т — солёный анекдо́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
салёны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю (пра вадаёмы) і проціл. прэсны. Салёнае мора. Салёнае возера. □ Увесь час пытай зямлю, чаго яна хоча: кіслага ці салёнага? Кулакоўскі. // Якому ўласцівы спецыфічны смак солі (пра вільгаць). Салёныя пырскі. □ У салёнай белай пене Шэпты галькі навакол, Бы Манахава маленне Ціха падае на дол. Крапіва. Хвалі салёныя — чыстыя слёзы, Мо ў твае рэчкі плакалі лозы? Кавалюк. / Пра паветра, вецер. Салёны вільготны вецер дзьмуў.. [хлопчыкам] у твар, свістаў ля вушэй, упіраўся ў грудзі. Бяганская.
2. Прыпраўлены соллю, занадта пасолены. Салёная страва. Салёная зацірка. □ Навечна будзь благаславёны, Запрацаваны ў поце хлеб — Не квашаны і не салёны, Для важных спечаны патрэб! Глебка. / Пра смак крыві, слёз, поту. Салёны пот. □ Мірошкін адчуў салёны смак у роце і зразумеў, што гэта слёзы Галі — апошняе адчуванне, звязанае з гэтай прыгожай, каханай дзяўчынай. Пятніцкі. / у перан. ужыв. Развітаўся з салёнаю службай марской, Месцам вахты працоўнай Стаў ціхі пакой. Жычка.
3. Прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы (пра харчовыя прадукты). Салёная рыба. Салёныя агуркі. □ Грыбную ікру можна прыгатаваць з сушаных або салёных грыбоў. «Звязда».
4. перан. Разм. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці. Салёнае слоўца. Салёны анекдот. □ Пры рабоце адпускалася многа жартаў, салёных і смешных. Лужанін. Размаўлялі .. [рыбакі] паміж сабой вольна, нярэдка перасыпаючы гаворку салёнымі слоўцамі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Салёны ’які ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю’, ’прыпраўлены соллю, занадта пасолены’, ’прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы’ (ТСБМ, ТС, Сцяшк. МГ). Рус. солёный ’тс’. Руск.-бел. інавацыя ад соль; параўн. салоны, або першапачатковы залежны дзеепрыметнік мін. ч. ад саліць, які потым стаў прыметнікам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́рка-салё́ны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
го́рка-салё́ны |
го́рка-салё́ная |
го́рка-салё́нае |
го́рка-салё́ныя |
| Р. |
го́рка-салё́нага |
го́рка-салё́най го́рка-салё́нае |
го́рка-салё́нага |
го́рка-салё́ных |
| Д. |
го́рка-салё́наму |
го́рка-салё́най |
го́рка-салё́наму |
го́рка-салё́ным |
| В. |
го́рка-салё́ны (неадуш.) го́рка-салё́нага (адуш.) |
го́рка-салё́ную |
го́рка-салё́нае |
го́рка-салё́ныя (неадуш.) го́рка-салё́ных (адуш.) |
| Т. |
го́рка-салё́ным |
го́рка-салё́най го́рка-салё́наю |
го́рка-салё́ным |
го́рка-салё́нымі |
| М. |
го́рка-салё́ным |
го́рка-салё́най |
го́рка-салё́ным |
го́рка-салё́ных |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
го́рка-салёны, -ая, -ае.
1. Горкага і салёнага смаку.
Горка-салёная мікстура.
2. Пра ваду: які ўтрымлівае горкія, галоўным чынам сернакіслыя солі (спец.).
Горка-салёнае возера.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
солёный в разн. знач. салёны;
солёные озёра салёныя азёры;
солёный суп салёны суп;
солёные огурцы́ салёныя агуркі́;
солёное сло́во перен. салёнае сло́ва.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сільві́н, ‑у, м.
Празрысты мінерал, падобны да каменнай солі, горка-салёны на смак; хлорысты калій.
[Фр. sylvine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салёна,
1. Прысл. да салёны (у 2, 4 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра адчуванне салёнага смаку. У роце салёна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)