Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
салёны, -ая, -ае.
1. Насычаны соллю, які ўтрымлівае ў сабе соль.
Салёнае мора.
2. Пасолены з перавышэннем нормы.
С. блін.
Салёныя пельмені.
3. Прыгатаваны ў растворы солі ў запас.
Салёныя грыбы.
4.перан. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці (разм.).
С. анекдот.
С. жарт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
салёныв разн. знач. солёный;
~ныя азёры — солёные озёра;
с. суп — солёный суп;
~ныя грыбы́ — солёные грибы́;
с. анекдо́т — солёный анекдо́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
салёны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю (пра вадаёмы) і проціл. прэсны. Салёнае мора. Салёнае возера. □ Увесь час пытай зямлю, чаго яна хоча: кіслага ці салёнага?Кулакоўскі.// Якому ўласцівы спецыфічны смак солі (пра вільгаць). Салёныя пырскі. □ У салёнай белай пене Шэпты галькі навакол, Бы Манахава маленне Ціха падае на дол.Крапіва.Хвалі салёныя — чыстыя слёзы, Мо ў твае рэчкі плакалі лозы?Кавалюк./ Пра паветра, вецер. Салёны вільготны вецер дзьмуў.. [хлопчыкам] у твар, свістаў ля вушэй, упіраўся ў грудзі.Бяганская.
2. Прыпраўлены соллю, занадта пасолены. Салёная страва. Салёная зацірка. □ Навечна будзь благаславёны, Запрацаваны ў поце хлеб — Не квашаны і не салёны, Для важных спечаны патрэб!Глебка./ Пра смак крыві, слёз, поту. Салёны пот. □ Мірошкін адчуў салёны смак у роце і зразумеў, што гэта слёзы Галі — апошняе адчуванне, звязанае з гэтай прыгожай, каханай дзяўчынай.Пятніцкі./уперан.ужыв.Развітаўся з салёнаю службай марской, Месцам вахты працоўнай Стаў ціхі пакой.Жычка.
3. Прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы (пра харчовыя прадукты). Салёная рыба. Салёныя агуркі. □ Грыбную ікру можна прыгатаваць з сушаных або салёных грыбоў.«Звязда».
4.перан.Разм. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці. Салёнае слоўца. Салёны анекдот. □ Пры рабоце адпускалася многа жартаў, салёных і смешных.Лужанін.Размаўлялі .. [рыбакі] паміж сабой вольна, нярэдка перасыпаючы гаворку салёнымі слоўцамі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салёны
1. (які ўтрымлівае ў сабе соль) sálzig, sálzhaltig; Salz-;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Салёны ’які ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю’, ’прыпраўлены соллю, занадта пасолены’, ’прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы’ (ТСБМ, ТС, Сцяшк. МГ). Рус.солёный ’тс’. Руск.-бел. інавацыя ад соль; параўн. салоны, або першапачатковы залежны дзеепрыметнік мін. ч. ад саліць, які потым стаў прыметнікам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́рка-салё́ны
прыметнік, якасны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
го́рка-салё́ны
го́рка-салё́ная
го́рка-салё́нае
го́рка-салё́ныя
Р.
го́рка-салё́нага
го́рка-салё́най го́рка-салё́нае
го́рка-салё́нага
го́рка-салё́ных
Д.
го́рка-салё́наму
го́рка-салё́най
го́рка-салё́наму
го́рка-салё́ным
В.
го́рка-салё́ны (неадуш.) го́рка-салё́нага (адуш.)
го́рка-салё́ную
го́рка-салё́нае
го́рка-салё́ныя (неадуш.) го́рка-салё́ных (адуш.)
Т.
го́рка-салё́ным
го́рка-салё́най го́рка-салё́наю
го́рка-салё́ным
го́рка-салё́нымі
М.
го́рка-салё́ным
го́рка-салё́най
го́рка-салё́ным
го́рка-салё́ных
Крыніцы:
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
го́рка-салёны, -ая, -ае.
1. Горкага і салёнага смаку.
Горка-салёная мікстура.
2. Пра ваду: які ўтрымлівае горкія, галоўным чынам сернакіслыя солі (спец.).
Горка-салёнае возера.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
salty[ˈsɔ:lti]adj.
1.салёны;
too salty перасо́лены
2. ве́льмі рэ́зкі, непрысто́йны;
salty humour «салёны» гу́мар
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
solony
салёны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)