сало́мка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сало́мка сало́мкі
Р. сало́мкі сало́мак
Д. сало́мцы сало́мкам
В. сало́мку сало́мкі
Т. сало́мкай
сало́мкаю
сало́мкамі
М. сало́мцы сало́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сало́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

1. гл. салома.

2. зб. Сцёблы абабітага льну, канапель.

3. Кандытарскі, мучны выраб у выглядзе тонкіх доўгіх палачак або трубачак.

4. зб. Тонкія і кароткія драўляныя палачкі, з якіх робяць запалкі (спец.).

|| прым. сало́мкавы, -ая, -ае (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сало́мка ж.

1. мн. нет, уменьш.-ласк. соло́мка;

2. уменьш.-ласк. (стебелёк злака) соло́минка;

3. мн. нет, в разн. знач. соло́мка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сало́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.

1. Памянш.-ласк. да салома. Саломку выгнуўшы дугою, Звісае колас над зямлёю. Колас.

2. зб. Сцёблы абабітага льну, канапель. Бор павялічвае ўраджай саломкі і насення льну. «Весці».

3. Спец. Тонкія драўляныя палачкі, з якіх робяць запалкі. Машыны наразаюць саломку для запалак. «Беларусь».

4. Назва некаторых гатункаў цукерак, пячэння, макароны і пад. у выглядзе тонкіх доўгіх палачак або трубачак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сало́ма, -ы, ж.

Сухія сцёблы злакавых раслін, што застаюцца пасля абмалоту.

Аўсяная с.

|| памянш. сало́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

|| прым. саламя́ны, -ая, -ае.

Салямяная страха.

С. колер (светла-жоўты). Саламяная сурвэтка (з саломы).

Саламяная ўдава (жарт.) — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлуцы з мужам.

Саламяны ўдавец (жарт.) — мужчына, які знаходзіцца ў часовай разлуцы з жонкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соло́мка в разн. знач. сало́мка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неўмало́тны, ‑ая, ‑ае.

Які дае малую колькасць зерня пры абмалоце. Жыта дробнае.. Саломка яго тоненькая, а каласы кароценькія — неўмалотнае. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увапрэ́ць, увапрэю, увапрэеш, увапрэе; пр. увапрэў, ‑прэла; зак.

Тое, што і упрэць. Бульба ўвапрэла добра. Сабаленка. Мне стала лягчэй. Затое Іван увесь увапрэў: жыта пайшло густое, каласы частыя, саломка, бы трысцё, і ён не паспяваў спіхваць .. з палатна. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аці́ра ’мякіна’ (Рам.), ’буйнейшыя адходы пры ачыстцы збожжа’ (Мат. Гродз.), ’дробнае пацёртае сена’ (Юрч.), аціры ’дробная саломка, якая застаецца пасля абмалоту збажыны’ (парыц., Янк. Мат., Янк. II, БРС), рус. смал. атиря ’мякіна’, параўн. польск. ocierki ’часцінкі пры абранні’, славац. oteriny, чэш. otěřiny ’пацяруха’, otěrky ’збожжа з абабітага снапа’. Ад аціраць, церці, якое магло мець значэнне ’аббіваць, малаціць’, параўн. аціраць ’малаціць проса’ (Юрч.), чэш. otírati ’аббіваць’, otěrek ’абабіты, абмалочаны сноп’, гл. Фасмер, 1, 358; Махэк₂, 659. Параўн. вотрыны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траста́ ‘прамая салома’ (Лекс. Бел. Палесся), ‘сцябло льну, канапель пасля мачэння, ляжання на лугах ці на льнішчы, з якога атрымліваюць валакно для пражы’ (ТСБМ, БелСЭ, 10), троста́саломка льну’: јак он нетʼорты (Уладз.); ‘кастрыца’ (Горбач, Зах.-пол. гов.); сюды ж траста́ ‘дранка’ (Сл. ПЗБ), ‘галлё’: масты памашчу з тонкае трасты (лоеў., Песні нар. свят, 28); трыста́ ‘водмель на возеры, парослая трыснягом або чаротам’ (Нік., Оч.), трасцё ‘трыснёг, чарот’ (Тур., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тростье, тростие ‘трысцё’ (ГСБМ). Параўн. укр. треста́ ‘апрацаваная саломка льну, канопляў’ (паводле ЕСУМ, 5, 631 — з рускай мовы), рус. треста́ ‘сцябло каноплі ці льну пасля высушвання’, ‘чарот’, рус. пск. троста́, триста́ — зборная назва для балотных каленчатых раслін, трестье́, тростье́ ‘тс’, стараж.-рус. тростіе ‘зараснік трыснягу’: Игоръ‑князъ поскочи горностаемъ къ тростію (Слова аб паходзе Ігаравым); сюды ж, відаць, і ўкр. дыял. трі́ще ‘хмыз, дубцы’, а таксама балг. дыял. тр́с̥та ‘высякаць хмызняк і маладняк у высокім лесе’ (БД, 4, 146). Прасл. *trьsta Трубачоў (Ремесл. терм., 85) прапануе звязаць з *treskati (гл. трэск) з магчымым чаргаваннем, ‑sk‑/‑st‑, як у ​пускать — ​пустить (гл. пускаць, пусціць), параўн. траска́2, у такім выпадку рэалізуецца мадэль ‘раздзіраць’ — ‘плясці’ > ‘назва расліны, што ўжываецца для пляцення’ (Мяркулава, Очерки, 57), у тым ліку і назва іншых матэрыялаў для тых жа мэт. Сюды ж трасца́ ‘траста’ (ТС), якое з памяншальнай формы ⁺трастьца́ > трасцьца́ > трастца́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)