салаве́й

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. салаве́й салаўі́
Р. салаўя́ салаўёў
Д. салаўю́ салаўя́м
В. салаўя́ салаўёў
Т. салаўём салаўя́мі
М. салаўі́ салаўя́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

салаве́й, -лаўя́, мн. -лаўі́, -лаўёў, м.

1. Буравата-шэрая маленькая пеўчая птушка атрада вераб’інападобных, якая вылучаецца прыгожым спевам.

Ля рэчкі зацёхкаў с.

2. перан. Пра чалавека, які славіцца чыстым, прыгожым голасам, выключным вакальным майстэрствам (разм.).

3. перан. Пра гаваруна, балбатуна, які прыгожа гаворыць, многа абяцае (іран.).

Пець (залівацца) салаўём — гаварыць красамоўна, з захапленнем.

|| ласк. салаве́йка, -і, мн. -і, -аў, м. і сало́ўка, -і, мн. -і, -аў, м. (нар.-паэт.).

|| прым. салаўі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салаве́й, -лаўя́ м. солове́й;

заліва́цца ~лаўём — залива́ться соловьём;

~лаўя́ ба́йкамі не ко́рмяцьпосл. соловья́ ба́снями не ко́рмят

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

салаве́й, ‑лаўя, м.

1. Маленькая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая вылучаецца прыгожым спевам. У адным з найбліжэйшых альховых кустоў .. ізноў зацёхкаў непрыкметны салавей. Брыль.

2. перан. Разм. Пра чалавека, які славіцца чыстым, прыгожым, пераважна высокім голасам, вакальным майстэрствам. // Іран. Пра гаваруна, балабона, які прыгожа гаворыць, многа абяцае.

3. Разм. Адзін з інструментаў у шумавым аркестры, які складаецца з рэзервуара, запоўненага вадой, і адводнай трубкі, што заканчваецца свістком.

•••

На душы салаўі — пра добры, вясёлы настрой.

Пець (залівацца) салаўём гл. пець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Салаве́й ’маленькая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая вылучаецца прыгожым спевам’. Агульнаславянскае; укр. солові́й, солове́й, рус. солове́й, ст.-рус. соловии, руск.-ц.-слав. славии, польск. słowik. Прасл. *solvьjь, якое потым у некаторых славянскіх мовах было пашырана рознымі суф. Большасць даследчыкаў (Младэнаў, 588; Брукнер, 501; Махэк₂, 556; Фасмер, 3, 711) лічаць дэрыватам ад прасл. *solvъ ’жаўтавата-шэры’ (параўн. рус. солово́й ’тс’) з суф. ‑ьjь (SP, 1, 84). Назва птушкі па колеру апярэння. Паралель у ст.-прус. salowisсалавей’. Параўноўвалі таксама з літ. šalvas, šalvis ’харыус’, гл. Зубаты, AfslPh, 16, 413; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 110, і інш.; і са ст.-в.-ням. swolawa ’ластаўка’, ст.-ісл. svola ’тс’, гл. напрыклад Сольмсен, AfslPh, 24, 575; Шустар-Шэўц, 2, 1332; Борысь, 559; супраць Фасмер, там жа. Мартынаў (Этимология–1982, 9) не аддзяляе салавей ад слава і першасным значэннем лічыць ’той, хто пяе славу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

салаўі́ны гл. салавей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сало́ўка гл. салавей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салаве́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. салаве́ю салаве́ем
2-я ас. салаве́еш салаве́еце
3-я ас. салаве́е салаве́юць
Прошлы час
м. салаве́ў салаве́лі
ж. салаве́ла
н. салаве́ла
Загадны лад
2-я ас. салаве́й салаве́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час салаве́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

солове́й бот., перен. салаве́й, -лаўя́ м.;

соловьём залива́ться салаўём заліва́цца;

солове́й-разбо́йник нар.-поэт. салаве́й-разбо́йнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчо́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым і без дап.

Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі.

Шчоўкае замок у дзвярах.

У лазняку шчоўкаў салавей.

Ш. абцасамі.

|| аднакр. шчо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. шчо́ўканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)