са́ква

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. са́ква са́квы
Р. са́квы са́кваў
Д. са́кве са́квам
В. са́кву са́квы
Т. са́квай
са́кваю
са́квамі
М. са́кве са́квах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

са́ква ж., воен. са́ква

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́ква воен. са́ква, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́ква, ‑ы, ж.

Кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў. З адной саквы, ля самай рукі, што сціскала павады, тырчала дзяржальна пісталета, відаць, вельмі дарагога, панскага. Караткевіч.

[Ад лац. saccus, грэч. sakkos — мяшок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Са́ква ’кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў’ (ТСБМ). Ужо ст.-бел. саква ’торба’, 1616 г., запазычанне з ст.-польск. sakwa; Булыка, Лекс. запазыч., 103. Далей гл. сак 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саке́лка ’торба’ (Кос.), сʼакʼелка ’аброчная торба’ (віц., ДАБМ, камент., 825). Запазычанне з польск. sakiewka ’мяшочак, торба’, якое з’яўляецца памяншальным да sakwa ’тс’; Брукнер, 479. Гл. сак 2, саква.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

торба, мяшэчак, кайстра, сума, катомка, хатуль / звычайна скураная: саква / цвёрдая, носяць за спінаю: ранец / паляўнічая на дзічыну: ягдташ

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Сак 1 ’жаночая вопратка тыпу кароткага прасторнага паліто’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Хрэст. дыял.), ’верхняя жаночая вопратка на ваце’ (ТС), ’верхняя жаночая вопратка кароткага памеру’ (Янк.), ’жаночае адзенне’ (Сл. ПЗБ), ’жаночае паліто’ (Бяльк.). З польск. старога sak ’жаночая прасторная вопратка’, якое, відавочна, як і рус. сак ’прасторны, падобны на мяшок плашч’ запазычаны з франц. sac ’плашч’, першапачаткова ’мех’. Аб рускім слове гл. Фасмер, 3, 546. Гл. наступнае і сачык. Ст.-бел. саакъ, сакъ у значэнні ’мяшок; жаночая вопратка; рыбалоўная сетка; мера мёду’ (XVI ст.) з ст.-польск. sak (Булыка, Лекс. запазыч., 104).

Сак 2 ’рыбалоўная снасць у выглядзе сеткі, нацягнутай на абруч’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ’рыбалоўная перастаўная пастка, звычайна пазавая’ (Крыв.), сачо́к ’рыбалоўная сетачка, якая прывязана да жэрдкі’ (Нас.). Гл. таксама ЛА, 1, Карта № 333. Агульнаславянскае. Укр. сак ’ручная сетка’, рус. сак ’від рыбалоўнай сеткі’, ’торба для корму ў кавалерыі’, польск., чэш., славац. sak ’кашэль, мех’, в.-луж. sak ’сетка’, серб.-харв. са̏к ’мех для сена’, славен. sàk ’рыбалоўная сетка’, балг., макед. сак ’тс’. Большасць даследчыкаў (Мюлер, BB 1, 279; Міклашыч, 287; Сной₁, 551; падрабязна гл. Фасмер, 3, 546) лічаць запазычаннем з грэч. ςακκος ад ст.-яўр. (фінікійскага) saq ’мех, шарсцяная тканіна, адзежа’ праз нар.-лац. saccus ’мех’ або італ. sacco ’кашальковая сетка’. Са́ква ’торба з кормам у конніцы’ сведчыць аб існаванні формы *saky, ‑ъve, якая наблізілася да слав. асноў на ‑ŭ. Менш верагодным лічыцца запазычанне праз гоц. sakkus ’мех’ (Уленбек, AfslPh, 15, 491) або з лац. sagena праз ням. Sack (Махэк₂, 536). Гл. таксама Шустэр–Шэўц, 2, 1264–1265; БЕР, 6, 423–424.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)