садо́вы гл. сад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Садо́вы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Садо́вы
Р. Садо́вага
Д. Садо́ваму
В. Садо́вы
Т. Садо́вым
М. Садо́вым

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

садо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. садо́вы садо́вая садо́вае садо́выя
Р. садо́вага садо́вай
садо́вае
садо́вага садо́вых
Д. садо́ваму садо́вай садо́ваму садо́вым
В. садо́вы (неадуш.)
садо́вага (адуш.)
садо́вую садо́вае садо́выя (неадуш.)
садо́вых (адуш.)
Т. садо́вым садо́вай
садо́ваю
садо́вым садо́вымі
М. садо́вым садо́вай садо́вым садо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

садо́вы в разн. знач. садо́вый;

~вая фо́ртка — садо́вая кали́тка;

~вая малі́на — садо́вая мали́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

садо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да саду. Садовая агароджа. □ [Алёша] чуў.. частыя таропкія крокі [Рэні] па садовай сцежцы. Лынькоў. // Прызначаны для догляду саду. Садовы нож. Садовая піла.

2. Які расце ў садзе; культурны. Садовыя дрэвы. □ Садовых кветак, красак з поля Ахапкі! Поўныя збаны! Пакой у гэтакім убранні — Замры! Рукамі развядзі... Бялевіч. // Які знаходзіцца ў садзе. Садовая лаўка.

3. Які мае адносіны да садаводства, звязаны з ім. Садовы раён. Садовыя насаджэнні. Садовай справе вучыцца.

•••

Садовая галава гл. галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сад, -а і -у, М -дзе, мн. сады́, -о́ў, м.

1. -у. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі.

Пасадзіць с.

2. -а. Тое, што і дзіцячы сад.

Забраць з сада дзяцей.

Батанічны сад — сад, у якім з навуковай мэтай вырошчваюць розныя расліны.

Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Зімні сад — спецыяльнае цёплае, зашклёнае памяшканне для вырошчвання кветак, раслін; аранжарэя.

|| памянш. садо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. і са́дзік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. садо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Садаві́к, садо́вы грыб ’шампіньён’ (гродн., ЛА, 1). Да садовы < сад; магчыма гаворка ідзе пра культурныя шампіньёны ў процілегласць дзікарослым. Не выключана запазычанне з польскай, улічваючы лінгвагеаграфію.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зая́ўка, -і, ДМ -я́ўцы, мн. -і, -я́вак, ж.

1. Заява аб сваіх правах або аб атрыманні правоў на што-н.

З. на агародна-садовы ўчастак.

2. Заява з указаннем на патрэбу ў чым-н. (у грашах, матэрыялах і пад.).

З. на будаўнічыя матэрыялы.

|| прым. зая́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

садо́вый садо́вы;

садо́вая кали́тка садо́вая фо́ртка;

садо́вая мали́на садо́выя малі́ны;

голова́ садо́вая бран. галава́ бязмо́зглая, разява́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мажэржанка ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench’ (гродз., Кіс.). Змененая (пад уплывам асіміляцыі) назва мацержанка (‑ц‑ > ‑ж‑) перайшла з наймення мацярдушкі звычайнай (Origanum vulgare L.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)