рэпута́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. рэпута́цыя
Р. рэпута́цыі
Д. рэпута́цыі
В. рэпута́цыю
Т. рэпута́цыяй
рэпута́цыяю
М. рэпута́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэпута́цыя, -і, ж.

Грамадская ацэнка, якая склалася пра каго-н., агульная думка пра якасці, заслугі і недахопы каго-, чаго-н.

Добрая, дрэнная р.

Ганьбаваць чыю-н. рэпутацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэпута́цыя ж. репута́ция;

падмачы́ць ~цыю — подмочи́ть репута́цию

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэпута́цыя, ‑і, ж.

Грамадская думка, якая склалася пра каго‑, што‑н. Палагея (так звалі ўдаву) мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю. Шамякін. Іван ванька рэпутацыю школы падтрымаў, затое Алесік Грылюк псуе ўсю справу. Колас.

•••

Падмачыць рэпутацыю гл. падмачыць.

[Фр. réputation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэпута́цыя ’агульная думка, якая склалася пра каго-небудзь’ (ТСБМ). Ст.-бел. репутацыярэпутацыя’ < ст.-польск. reputacyja ’тс’ < лац. rĕpŭtātio ’абдумванне; разважанне’ < rĕpŭto ’абдумваць; разважаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падмо́чаны, -ая, -ае (разм.).

Сапсаваны, з заганамі, недахопамі.

Падмочаная рэпутацыя.

Падмочаная біяграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

репута́ция рэпута́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэнамэ́, нескл., н., каго (уст. і кніжн.).

Усталяваная рэпутацыя, агульная павага.

Захаваць сваё р.

Р. добрага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незапля́млены, -ая, -ае.

1. Які не мае плям, чысты.

Незаплямленая вопратка.

2. перан. Неабясслаўлены, нічым не зганьбаваны.

Незаплямленая рэпутацыя.

|| наз. незапля́мленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подмо́ченный прям., перен. падмо́чаны;

подмо́ченная репута́ция падмо́чаная рэпута́цыя;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)