рэ́зальны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэ́зальны рэ́зальная рэ́зальнае рэ́зальныя
Р. рэ́зальнага рэ́зальнай
рэ́зальнае
рэ́зальнага рэ́зальных
Д. рэ́зальнаму рэ́зальнай рэ́зальнаму рэ́зальным
В. рэ́зальны (неадуш.)
рэ́зальнага (адуш.)
рэ́зальную рэ́зальнае рэ́зальныя (неадуш.)
рэ́зальных (адуш.)
Т. рэ́зальным рэ́зальнай
рэ́зальнаю
рэ́зальным рэ́зальнымі
М. рэ́зальным рэ́зальнай рэ́зальным рэ́зальных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́зальны спец. ре́зальный, ре́зательный; ре́зочный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́зальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэзання. Рэзальны апарат. Рэзальны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыягана́льна-рэ́зальны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыягана́льна-рэ́зальны дыягана́льна-рэ́зальная дыягана́льна-рэ́зальнае дыягана́льна-рэ́зальныя
Р. дыягана́льна-рэ́зальнага дыягана́льна-рэ́зальнай
дыягана́льна-рэ́зальнае
дыягана́льна-рэ́зальнага дыягана́льна-рэ́зальных
Д. дыягана́льна-рэ́зальнаму дыягана́льна-рэ́зальнай дыягана́льна-рэ́зальнаму дыягана́льна-рэ́зальным
В. дыягана́льна-рэ́зальны (неадуш.)
дыягана́льна-рэ́зальнага (адуш.)
дыягана́льна-рэ́зальную дыягана́льна-рэ́зальнае дыягана́льна-рэ́зальныя (неадуш.)
дыягана́льна-рэ́зальных (адуш.)
Т. дыягана́льна-рэ́зальным дыягана́льна-рэ́зальнай
дыягана́льна-рэ́зальнаю
дыягана́льна-рэ́зальным дыягана́льна-рэ́зальнымі
М. дыягана́льна-рэ́зальным дыягана́льна-рэ́зальнай дыягана́льна-рэ́зальным дыягана́льна-рэ́зальных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́заць, рэ́жу, рэ́жаш, рэ́жа; рэ́ж; рэ́заны; незак.

1. каго-што. Раздзяляць на часткі, аддзяляць ад цэлага чым-н. вострым.

Р. нажом хлеб.

Р. сала.

Р. на кавалкі.

Р. метал.

Р. дровы (пілаваць). Р. камунікацыі (перан.: перарываць, парушаць). Р. па жывым (таксама перан.: дзейнічаць жорстка).

2. каго-што. Рабіць надрэз, разразаць, а таксама (разм.) аперыраваць.

Р. нарыў.

3. каго (што). Забіваць чым-н. вострым.

Р. авечку.

Р. курэй.

Воўк рэзаў авечак (загрызаў; разм.). Без нажа рэжа хто-н. каго-н. (перан.: ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча; разм.).

4. перан., каго-што. Ставіць у бязвыхаднае становішча; губіць (разм.).

Р. мой праект.

5. што, па чым. Рабіць адбітак каго-, чаго-н. на паверхні чаго-н. вострым інструментам; вырабляць вырэзваннем.

Р. па дрэве.

Р. на медзі.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прычыняць рэзкі боль, уразацца ў цела; непрыемна дзейнічаць на вочы, слых і пад. (пра вецер, святло, гук і пад.).

Цвік рэжа ў боце нагу.

Каўнер рэзаў шыю.

Зыркае сонца рэзала вочы.

Яго голас рэжа слых.

7. безас., што. Пра адчуванне рэзі.

Рэжа ў жываце.

8. што. Гаварыць проста, адкрыта (разм.).

Р. праўду ў вочы.

9. каго (што). Ставіць дрэнную адзнаку на экзамене (разм.).

10. што, у што і без дап. Ужыв. замест многіх дзеясловаў для перадачы энергічнага дзеяння, якое абазначаецца гэтымі дзеясловамі (разм.).

Р. польку (танцаваць). Р. у карты (гуляць).

11. што. Удараць па датычнай, накіроўваючы ўбок, у косы палёт (спец.).

Р. мяч.

|| зак. разрэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны (да 1 і 2 знач.), зарэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны (да 3, 4 і 9 знач.) і зрэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны (да 9 і 11 знач.).

|| аднакр. разану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1, 6—8, 10 і 11 знач.; разм.) і рэ́знуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 6—8, 10 і 11 знач.; разм.).

|| наз. рэ́занне, -я, н. (да 1—3, 5 і 11 знач.), рэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.) і разьба́, -ы́, ж. (да 5 знач.).

Апрацоўка металаў рэзаннем.

Разьба па дрэве.

Рэзка хлеба.

|| прым. рэ́зальны, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.; спец.) і разны́, -а́я, -о́е (да 5 знач.).

Рэзальны апарат.

Разныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ре́зальный рэ́зальны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ре́зательный спец. рэ́зальны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ре́зочный спец. рэ́зальны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самазато́чвацца, ‑аецца; незак.

Спец. Заточвацца ў працэсе работы (пра рэзальны інструмент, дэталі пэўных прыстасаванняў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)