рэ́дкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэ́дкі рэ́дкая рэ́дкае рэ́дкія
Р. рэ́дкага рэ́дкай
рэ́дкае
рэ́дкага рэ́дкіх
Д. рэ́дкаму рэ́дкай рэ́дкаму рэ́дкім
В. рэ́дкі (неадуш.)
рэ́дкага (адуш.)
рэ́дкую рэ́дкае рэ́дкія (неадуш.)
рэ́дкіх (адуш.)
Т. рэ́дкім рэ́дкай
рэ́дкаю
рэ́дкім рэ́дкімі
М. рэ́дкім рэ́дкай рэ́дкім рэ́дкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

восць, -і, ж., зб.

Доўгія і больш рэдкія валасы ў шэрсці жывёлы.

В. у футры бабра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́дкі, -ая, -ае; радзе́йшы, -ая, -ае.

1. Недастаткова густы, вадзяністы.

Р. кісель.

Рэдкая смятана.

2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.

Рэдкая барада.

Рэдкія зубы.

Р. невад (няшчыльна сплецены).

3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.

Рэдкія паўстанкі.

4. Які складаецца з аддаленых адзін ад аднаго момантаў.

Рэдкія стрэлы.

Р. пульс.

5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.

Рэдкая з’ява.

Р. госць.

Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях). Рэдка (прысл.) бачыцца.

Рэдкія металы.

|| наз. рэ́дкасць, -і, ж. (да 2—4 і ў некаторых спалучэннях да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запаве́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Запаведнае месца, дзе зберагаюцца і захоўваюцца рэдкія і каштоўныя расліны, жывёлы, унікальныя ўчасткі прыроды, культурныя каштоўнасці і пад.

Бярэзінскі з.

Бабровы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экзэмпля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобная адзінка, асобны прадмет з шэрага падобных.

Два экзэмпляры газеты.

Рэдкія экзэмпляры паштовых марак.

2. перан. Тое, што і тып (у 5 знач.; разм., жарт.).

Сігнальны экзэмпляр — першы друкаваны экзэмпляр, які з’яўляецца ўзорам для ўсіх іншых экзэмпляраў пэўнага выдання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валасі́на, ‑ы, ж.

Адзінкавы волас. — Добрае лета сёлета будзе. Ураджайнае, — пагладжваў рэдкія валасіны барады Хасан. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Звесіць, нахіліць, апусціць усё, многае. Пазвешваць галовы. □ [Бярозы] пазвешвалі над дарогай рэдкія сіваватыя косы. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баля́скі ’зубы’ (Сцяц.). Метафара да баля́са ’слупок для агароджы і г. д.’ Першапачаткова, мабыць, ужывалася ў сэнсе ’рэдкія зубы’ (падобныя агароджы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кашла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; незак., каго-што.

Разм. Касмаціць, кудлаціць. Адам Лаўрэнавіч сядзіць, панурыўшыся, падпёршы рукой галаву, пальцы кашлацяць рэдкія валасы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Вярэ́йцы, цэнтр.-палес. вере́йцырэдкія варотцы з жэрдак, праз якія ўязджаюць у двор’ (Серб.); ’падваротня ў гумне’ (лельч., Нар. сл.). Да вярэйкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)