рышту́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. рышту́нак
Р. рышту́нку
Д. рышту́нку
В. рышту́нак
Т. рышту́нкам
М. рышту́нку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рышту́нак, -нку, м., зб.

Набор, сукупнасць прыстасаванняў неабходных для якога-н. занятку, для якой-н. работы.

Рыбацкі р.

Паходны р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рышту́нак, -нку м., разг. снаряже́ние ср.;

уве́сь р. быў сабра́ны — всё снаряже́ние бы́ло со́брано

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рышту́нак, ‑нку, м.

1. зб. Набор, сукупнасць прадметаў, прыстасаванняў, неабходных для якой‑н. дзейнасці, занятку, работы. Рыбацкі рыштунак. Вадалазны рыштунак. Паходны рыштунак. □ [Лапецька] як апантаны імчаўся дадому, хапаў свой паляўнічы рыштунак і неўзабаве на бліжэйшым балоце ці ў лесе грымела сапраўдная кананада. Паслядовіч.

2. Абл. Рыштаванне. Колькі ні намагаўся пан адбудавацца, нічога з гэтага не выйшла — як толькі з пабудоў здымалі рыштункі, зноў усё з’ядаў ненажэрны агонь. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рышту́нак ’набор неабходных для працы прыстасаванняў’ (ТСБМ, Гарб.), ст.-бел. рыштунокъ, риштунокъ, ринштунокъ, рынштунокърыштунак’ (1530). Запазычана праз польск. rynsztunek ’узбраенне’, ’рыштунак’ з ням. Rüstungрыштунак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вудзі́льны, -ая, -ае.

Які служыць для вуджэння рыбы.

В. рыштунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́праж, -ы, ж.

1. Рыштунак для запрэжкі (у 1 знач.).

Конская в.

2. Счэпнае прыстасаванне ў вагонах (спец.).

|| прым. ву́пражны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вудзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для вуджэння рыбы. Вудзільны рыштунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́пражны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вупражы. Вупражны рыштунак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даспе́хі, -аў, адз. даспе́х, -а, м.

1. Баявое ўзбраенне, амуніцыя воіна старых часоў.

Рыцарскія д.

2. перан. Наогул які-н. рыштунак (жарт.).

Паляўнічыя д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)