ры́льца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ры́льца ры́льцы
Р. ры́льца ры́льцаў
Д. ры́льцу ры́льцам
В. ры́льца ры́льцы
Т. ры́льцам ры́льцамі
М. ры́льцы ры́льцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ры́льца ср.

1. уменьш.-ласк. ры́льце;

2. уменьш. (у бутылки) го́рлышко;

3. (у чайника, кувшина и т.п.) но́сик м., носо́к м.;

4. бот. ры́льце;

р. ў пуху́ — ры́льце в пуху́ (пушку́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́льца, ‑а, н.

1. Памянш.-ласк. да рыла.

2. Верхняя частка песціка расліны, куды пападае пылок. Пылок з тычынкі пападае на рыльца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́ла, -а, мн. -ы, рыл, н.

1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл.

Свіное р.

2. Тое, што і твар (разм., лаянк.).

У яго не твар, а сапраўднае р.

3. Верхняя выцягнутая частка чаго-н.

Р. бутэлькі.

Ні вуха ні рыла (не ведае, не разумее; разм., неадабр.) — зусім нічога не ведае.

|| памянш. ры́льца, -а, мн. -ы, -аў, н.

Р. ў пуху ў каго-н. (перан.: хто-н. ублытаны ў нячыстую справу; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апыле́нне, -я, н.

1. гл. апыліць.

2. Перанос пылку кветкі з тычынак на рыльца песціка для апладнення.

А. раслін.

Штучнае а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пчолаапыле́нне, ‑я, н.

Перанясенне пчоламі кветкавага пылку з пыльнікаў тычынак на рыльца песцікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыло́к, -лку́, м.

1. гл. пыл.

2. Мужчынскія палавыя клеткі расліны, якія знаходзяцца ў тычынках і апладняюць расліну пры пападанні на рыльца песціка.

|| прым. пылко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́льцеII бот., воен. ры́льца, -ца ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́льцеI ср. (уменьш. к ры́лоI) лы́чык, -ка м., ры́льца, -ца ср.;

ры́льце поросёнка лы́чык парася́ці;

ры́льце в пуху́ ры́льца ў пуху́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рлышко

1. уменьш. го́рлачка, -ка ср.;

2. (бутылки) ры́льца, -ца ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)