ручні́к
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ручні́к |
ручнікі́ |
| Р. |
ручніка́ |
ручніко́ў |
| Д. |
ручніку́ |
ручніка́м |
| В. |
ручні́к |
ручнікі́ |
| Т. |
ручніко́м |
ручніка́мі |
| М. |
ручніку́ |
ручніка́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
парубі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць; -ру́блены; зак., што.
Абрубіць, падшыць усё, многае.
П. ручнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крухма́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., што.
Мачыць у крухмальным растворы для надання цвёрдасці, глянцу.
К. бялізну.
К. ручнікі.
|| зак. накрухма́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.
|| наз. крухма́ленне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дабялі́ць сов. добели́ть;
д. столь — добели́ть потоло́к;
д. ручнікі́ — добели́ть полоте́нца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Первашы́б ’фіранкі, ручнікі нявесты, якія вешаюць у хаце маладога’ (ветк., Мат. Гом.). Няясиа. Да нервы і ’шыб, якое да шыбаць < рус. шибать ’кідаць’ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
белазу́бы, ‑ая, ‑ае.
У якога вельмі белыя зубы. Красуня белазубая Йдзе да сваёй ракі, Нялюбаму ці любаму Ў ёй мые ручнікі? Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрэ́бніна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і зрэб’е (у 2 знач.). У куфэрку ляжалі тры пары бялізны, два ручнікі і кавалак зрэбніны на анучы, што адрэзала сястра Хімка ад .. сувою палатна. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суво́й, ‑я, м.
Цэлы кусок палатна, скручаны ў трубку. У куфэрку ляжалі тры пары бялізны, два ручнікі і кавалак зрэбніны на анучы, што адрэзала сястра Хімка ад яшчэ не пачатага сувоя палатна. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трылі́снік, ‑у, м.
1. Назва некаторых раслін з трайчастымі лістамі. Трыліснік лугавы. □ Ды беляцца на беразе ракі, Дзе сцелюцца трыліснік і асот, Палотны зрэбныя і ручнікі. Танк.
2. Ліст трайчастай будовы.
3. Відарыс трайчастага ліста на розных эмблемах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць; зак., што.
1. Саткаць усё, многае. А Марына ўжо даўно паткала Ручнікі-намёты. Чарот.
2. і без дап. Ткаць некаторы час. Паткаць з гадзіну.
3. Выткаць па аснове ўтком. Паткаць чырвонымі ніткамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)