рухлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рухлі́вы рухлі́вая рухлі́вае рухлі́выя
Р. рухлі́вага рухлі́вай
рухлі́вае
рухлі́вага рухлі́вых
Д. рухлі́ваму рухлі́вай рухлі́ваму рухлі́вым
В. рухлі́вы (неадуш.)
рухлі́вага (адуш.)
рухлі́вую рухлі́вае рухлі́выя (неадуш.)
рухлі́вых (адуш.)
Т. рухлі́вым рухлі́вай
рухлі́ваю
рухлі́вым рухлі́вымі
М. рухлі́вым рухлі́вай рухлі́вым рухлі́вых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рухлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і рухавы. У гэтых яркіх рухлівых агнях было штось надзвычай павабнае і цікавае. Колас. Мускулы твару вельмі рухлівыя, чулыя і кожную хвіліну мяняюць выраз. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варушкі́, а́я, ‑о́е.

Абл. Рухлівы. [Анэта] ўвішная была жанчына. Вясёлая, бойкая, варушкая. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рухля́вы ’рухавы’ (саліг., Нар. словатв.; Сл. Брэс.), рухля́вый ’рухавы’ (Сл. Брэс.). Магчыма, кантамінацыя рухавы і рухлівы, гл. рухаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́хаць1 ’перамяшчаць’, ’прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць’, ’кранаць’ (ТСБМ). Параўн. укр. ру́хати ’перамяшчаць’, польск. ruchać ’тс’, славен. rúhati ’перамяшчаць, трасці’. Прасл. *ruxati, суадноснае з *rušiti, гл. рушыць. Той жа праславянскі корань, што і ў рух (гл.). Сюды ж руха́вы ’хуткі, рухлі́вы ’тс’.

Ру́хаць2 ’рохкаць’ (Сл. ПЗБ), ру́хкаць ’тс’ (ТС), рю́хать ’тс’ (Растарг.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вёрткі ’здольны да хуткіх і спрытных рухаў; выкрутлівы, порсткі, жвавы; пранырлівы’ (КТС, БРС, Шат., Карл.), укр. ве́рткий ’шустры’, рус. разан. вёртко ’хутка, скора’, чэш. уст. vrtký, новае vratký ’нясталы, ненадзейны, хісткі’, славац. vrtký ’хуткі, рухлівы, неспакойны, вёрткі, рэзкі’. Паўн.-слав. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. ‑kъ ад дзеяслова vьrtěti; гл. вярцець. Крукоўскі (162) лічыць гэту лексему агульнарускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ршань ’дэталь рухавіка, помпы, кампрэсара’ (ТСБМ). Як тэхнічны тэрмін, імаверна, з рус. поршень ’тс’. Праабражэнскі (2, 111) звязвае з семантычным гняздом рус. по́рхать (гл. таксама КЭСРЯ, 357), можа, у сувязі з функцыяй помпы ці распыляльніка, што, аднак, няпэўна. Трубачоў у Фасмера (3, 337) не бачыць падстаў аддзяляць ад по́ршень ’сялянскі абутак з аднаго кавалка скуры’, гл. поршні. Можна выказаць здагадку пра зыходнае *порушень, што ад рухаць, рухацца, параўн. варыянтныя назвы абутку рус. дыял. поршень/порушень/порошень. Адсюль варыянт поршань як дэталь рухавіка, звязаны з рухам, а не з распырскваннем. Параўн. бел. пару́ханы ’ўзняты, патурбаваны’, пару́хлівырухлівы, хуткі’, паруша́цца ’рухацца з месца’, пару́шыць крануць, зрушыць, пасунуць’ (Байк. і Некр.), славен. porušenje ’тачэнне’ і ’тачылка’. Тады *po‑rux‑ěnь ’тое, што рухаецца, соўгаецца, хутка працуе’, параўн. літ. rušus/ruošus дзейны’, raũsti ’рыць, капацца’, лат. rušinât ’тс’, rùossрухлівы, спраўны’, нова-в.-ням. дыял. ruscheln ’хутка працаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́ткі1 ’хуткі, скоры, імклівы; вёрткі, спрытны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Жд., ТС, Бяльк.); ’хуткі, жвавы, шпаркі, гарачы, азартны’ (Шпіл., Яруш.), ’упарты, свавольны’ (Ласт.), prýtki ’жорсткі ў абыходжанні’ (Яруш.), ’упарты, свавольны’ (Ласт.), prýtki ’жорсткі ў абыходжанні’ (беласт., Бел.-польск. ізал.). Сюды ж вытворнае пры́тка ’хутка’ (Сцяшк. Сл., Растарг.). Укр. дыял. притки́й ’хуткі, спрытны’, рус. пры́ткий ’скоры, хуткі, вёрткі’. Прасл. *prytъkъ(jь) паходзіць ад *prytjati (варыянты *prъtiti, *prъtěti, *prъtnǫti), прадстаўленага ў ст.-польск. pryciać, pruciać ’бегаць, рыскаць, вышукваць, корпацца’, prytnąć ’ускочыць’ (Варбат, Этимология–1971, 10), роднаснага літ. spráusti ’ўціскваць’, sprũsti ’вырывацца, выслізгвацца’, лат. sprautiês ’падымацца, прарастаць (пра бульбу)’, с.-в.-ням. spriessen ’пускаць парасткі’, ст.-англ. spréwlian ’кідацца; корпацца’, англ. sprawl ’расцягнуць’ (Фасмер, 3, 391–392); да гэтай жа асновы Махэк₂ (487) узводзіць і чэш. дыял. prtit ’прарастаць, даваць усходы’, серб.-харв. pr̀tit ’вырастаць з зямлі’, што пацвярджаецца семантыкай польск. pęd ’імкненне’ і ’парастак’, рус. побе́г ’уцёкі’ і ’парастак’ (спецыяльна гл. Варбат, Слав. языкозн., XII, 119–121: значэнне ’хуткі’ ўзнікае ў гісторыі асобных славянскіх моў). Сюды ж рус. дыял. вы́прыть ’выпіць адным махам, адразу’ (< *pry‑ti, гл. Куркіна, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 204). БЕР (5, 738) далучае сюды і балг. при́ткам ’кідацца; піхаць, адпіхваць’, при́тнем ’адпіхнуць’, для якіх узнаўляецца праформа *pryti, паводле Геаргіева (Въпроси, 22), з зыходнай асновай *prypt‑, гл. при́пкам, при́пна ’кідацца, бегчы’; апошнія (згодна з БЕР, 5, 727) выводзяцца з *pripęti (гл. пяць, пну). Гл. прыт, прыць і наступнае слова, а таксама Этимология–1968, 92; БЕР, 5, 737 (притек); ESJSt, 12, 720.

Пры́ткі2 ’стромкі’: прыткі бераг ракі (Ласт., пад крутой). Параўн. каш. přitki ’круты, стромкі’. Паводле Папоўскай–Таборскай (SEK, 4, 131), апошняе ўтворана пры дапамозе суфікса ‑kъ (‑ъkъ‑jь) ад архаічнага славін. přiti ’тс’, для якога Хінцэ (Z hist., 195–198) рэканструюе прасл. дыял. *pri‑i‑tъ ’стромкі’ (< *pri‑i‑ti, гл. прыйсці), параўн. семантычна і марфалагічна аналагічнае лац. sub‑i‑tus ’круты, стромкі’. Борысь (SFPS, 30, 9–11) выводзіць названую форму з прасл. *prytъ < і.-е. *pru‑to‑ > архаічны прыметнік з суфіксам *‑to‑ ад і.-е. *preu‑ ’скакаць’, літаральна ’які скача, падскоквае’, што аб’ядноўвае значэнні ’хуткі, жвавы’ і ’стромкі, круты’ і параўноўваецца з беларускім пры́тны ’стромкі, круты’ і ’хуткі, рухлівы’ (гл.), параўн. таксама SEK, 4, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)