румя́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. румя́нак румя́нкі
Р. румя́нку румя́нкаў
Д. румя́нку румя́нкам
В. румя́нак румя́нкі
Т. румя́нкам румя́нкамі
М. румя́нку румя́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

румя́нак, ‑нку, м.

Разм. Тое, што і румянец. Калі Аленка зірнула на памяты канверцік .., то сэрца яе забілася, як пташка ў клетцы, а шчокі румянкам загарэліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Румя́нак ’адзін з відаў рамонку, які выкарыстоўваецца як лекі; лекавы настой на кветках гэтага рамонку’ (Сл. ПЗБ, Сл. рэг. лекс., Касп.), румя́нок ’рамонак’ (ТС), румя́нок, руме́нок ’тс’ (Сл. Брэс.). Польск. rumianek ’рамонак, рамон, расліна Matricaria chamomilla’, параўн. таксама чэш. rmen, rmenek, heřmánek, славац. rumanček, harmanček, славен. rmȃn. У ст.-польск. з XV ст. rumienek/rumionek і rumien/rumion/romien ’тс’, ’пупок, Anthemis’, у XVI ст. rumienek. У польскую мову запазычана з чэшскай са зменамі пад уплывам прыметніка rumiany (Борысь, 527). Гл. рамонак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

румя́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. румя́нка румя́нкі
Р. румя́нкі румя́нак
Д. румя́нцы румя́нкам
В. румя́нку румя́нкі
Т. румя́нкай
румя́нкаю
румя́нкамі
М. румя́нцы румя́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Саба́чы, прым. ад сабака1; часта як састаўная частка назваў некаторых раслін і грыбоў: саба́ччая мята ’мята палявая’ (Шат.), саба́ча, саба́чая, саба́ччая, саба́чча мята, соба́ча мнята ’мята вадзяная і палявая’ (Сл. ПЗБ), саба́ча мята ’мята перцавая’ (Жыв. сл.), саба́чы рамон ’рамонак’ (Бяльк.), саба́чы рамонак, саба́чы румянак ’тс’ (Сл. ПЗБ), саба́чча мыла ’вятроўнік вязалісты’ (Жыв. сл.), саба́чы баравік ’воўчы грыб’ (Сл. ПЗБ), саба́чыя грыбы ’неядомыя грыбы’ (Сцяшк. Сл., Жыв. сл.), саба́чы грыбок ’від грыба’ (Байк. і Некр.). Як заўважае Мяркулава (Очерки, 89), назвы такога тыпу існуюць у большасці індаеўрапейскіх моў. Значэнне прыметніка, утворанага ад назваў жывёл і птушак, звычайна выпустошана; ён указвае толькі на неядомасць або непрыдатнасць для чалавека гэтай расліны. Пра сінанімію сабачывоўчы гл. Жураўлёў, Язык и миф, 378–380.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)