рулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. Кіраваць рулём; кіраваць рухам чаго-н. (лодкі, санак і пад.).

Р. да ангара.

2. Пра самалёт: коцячыся па зямлі, накіроўвацца куды-н.

|| зак. вы́руляваць, -люю, -люеш, -люе; -люй; -ляваны.

|| наз. рулява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рулява́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рулю́ю рулю́ем
2-я ас. рулю́еш рулю́еце
3-я ас. рулю́е рулю́юць
Прошлы час
м. рулява́ў рулява́лі
ж. рулява́ла
н. рулява́ла
Загадны лад
2-я ас. рулю́й рулю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рулю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рулява́ць несов. рули́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.

1. Кіраваць рулём. Шашу дагнаў на веласіпедзе Міхайла Прымак, ён спрытна руляваў адной рукой. Шамякін. // Кіраваць рухам чаго‑н. (лодкі, санак і пад.). Надзя рулявала ўпершыню, і лодка, вядома, больш слухалася маіх двух вёслаў, чым яе аднаго. Кірэенка. Я рулюю нагамі, выкіроўваю санкі на лёд. Жычка. // Разм. Ехаць па чым‑н., кіруючы рулём. [Сяргей Сяргеевіч:] — У Змітрака ўжо была ў той час свая машына, дык ён, як толькі вернецца, бывала, з работы, пасадзіць дачку і жонку і рулюе куды-небудзь за горад — у лес або на раку. Ляўданскі.

2. Спец. Каціцца па зямлі (пра самалёт).

3. Спец. Весці самалёт па зямлі (пра лётчыка).

[Ад фр. rouler — каціць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́руляваць гл. руляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рулі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; незак.

Тое, што і руляваць.

|| зак. вы́руліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

|| наз. руле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рулі́ць, рулю, руліш, руліць; незак.

Тое, што і руляваць. Самалёты рулілі па паласе і сталі ўзлятаць. Алешка.

[Ад фр. rouler — каціць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)