рукамы́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Невялікі вісячы ўмывальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рукамы́йнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рукамы́йнік рукамы́йнікі
Р. рукамы́йніка рукамы́йнікаў
Д. рукамы́йніку рукамы́йнікам
В. рукамы́йнік рукамы́йнікі
Т. рукамы́йнікам рукамы́йнікамі
М. рукамы́йніку рукамы́йніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рукамы́йнік м. рукомо́йник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рукамы́йнік, ‑а, м.

Падвесная пасудзіна, якая служыць для падачы вады пры ўмыванні; умывальнік. Валодзя доўга мыўся пад маленькім рукамыйнікам за домам. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рукомо́йник умыва́льнік, -ка м., рукамы́йнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мы́йніца 1 ’начынне для мыцця’ (горац., Др.-Падб., Нас.). З польск. myjnica ’таз’. Пазней развілося значэнне ’рукамыйнік’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)