расцвіта́ць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
расцвіта́ю |
расцвіта́ем |
| 2-я ас. |
расцвіта́еш |
расцвіта́еце |
| 3-я ас. |
расцвіта́е |
расцвіта́юць |
| Прошлы час |
| м. |
расцвіта́ў |
расцвіта́лі |
| ж. |
расцвіта́ла |
| н. |
расцвіта́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
расцвіта́й |
расцвіта́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
расцвіта́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
расцвіта́ць несов., прям., перен. расцвета́ть; см. расцвісці́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расцвіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расцвісці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расцвісці́, -цвіту́, -цвіце́ш, -цвіце́; -цвіцём, -цвіцяце́, -цвіту́ць; расцві́ў, -віла́, -ло́; -цвіці́; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца цветам, кветкамі; распусціцца.
Расцвілі вішні.
2. перан. Дасягнуць росквіту фізічных і духоўных сіл.
Дзяўчына расцвіла.
3. перан. Дасягнуць высокага развіцця, працвітання.
Талент пісьменніка расцвіў.
|| незак. расцвіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. расцвіта́нне, -я, н. і ро́сквіт, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
белагру́ды, ‑ая, ‑ае.
У якога белыя грудзі. Будуць вечна сады расцвітаць, Белагрудыя ластаўкі лётаць. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Квітне́ць ’распускацца, расцвітаць (пра кветкі)’ (ТСБМ). Гл. квет.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расцвіта́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расцвітаць — расцвісці; росквіт. Вечнае расцвітанне зямлі поўніць нас салодкай трывогаю сэрца. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расцвета́ть несов.
1. расцвіта́ць;
2. перен. (приходить в состояние подъёма) квітне́ць; см. расцвести́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расцвіта́нне ср.
1. прям., перен. (действие) расцвета́ние; см. расцвіта́ць;
2. (время цветения) расцве́т м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Весніць (паэт.) ’рабіць вясёлым, вясеннім, марыць аб надыходзе нечага вясёлага, шчаслівага’, весніцца (паэт.) ’буйнець, разгарацца, станавіцца вясёлым’. Новыя адыменныя ўтварэнні (КТС); параўн. аналагічна ў польск. wiosnować się ’адмалоджвацца, аднаўляцца’, wiosnować ’квітнець’, чэш. jařiti ’станавіцца буйным, вясёлым, хуткім, рэзкім’, rozjařuje se ’прыходзіць (аб вясне)’, укр. весні́ти уступаць у сілу (аб вясне), расцвітаць’. Да вясна́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)