распрану́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распрану́ распранё́м
2-я ас. распране́ш распраняце́
3-я ас. распране́ распрану́ць
Прошлы час
м. распрану́ў распрану́лі
ж. распрану́ла
н. распрану́ла
Загадны лад
2-я ас. распрані́ распрані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час распрану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

распрану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́; -ні́; распра́нены іу́ты; зак., каго (што).

1. Зняць з каго-н. верхняе адзенне.

Р. гасцей.

2. перан. Зняць, скінуць покрыва (лісце, траву) з чаго-н.

|| незак. распрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. распрану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; незак. распрана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распрана́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распрану́ць сов.

1. (кого-л.) разде́ть;

р. дзіця́ — разде́ть ребёнка;

2. (одежду) снять;

р. кажу́х — снять тулу́п;

3. перен. разде́ть; огра́бить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Зняць з каго‑н. верхняе адзенне. Галіна Фёдараўна зараз жа разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасціну, коўдру, распранула млявую Верачку і паклала спаць. Паслядовіч. // Зняць з сябе (верхняе адзенне). — Калі ласка, распраніце шынель, я тут павешу, і праходзьце! — ветліва прапанавала дама. Карпюк. Віктар распрануў пінжак і павесіў яго на спінку крэсла. Даніленка.

2. перан. Зняць, скінуць покрыва (лісце, траву) з чаго‑н. Лістапад распрануў.. сад да апошняга лістка. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспрана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Распрануць усіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распрана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распрануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распрана́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. распранацца — распрануцца і распранаць — распрануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспрана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Распрануць усіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разде́ть сов. раздзе́ць, мног. параздзява́ць; (снять верхнее платье) распрану́ць, мног. параспрана́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распра́нены

1. разде́тый;

2. сня́тый;

1, 2 см. распрану́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)