расплаці́цца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
расплачу́ся |
распла́цімся |
| 2-я ас. |
распла́цішся |
распла́ціцеся |
| 3-я ас. |
распла́ціцца |
распла́цяцца |
| Прошлы час |
| м. |
расплаці́ўся |
расплаці́ліся |
| ж. |
расплаці́лася |
| н. |
расплаці́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
расплаці́ся |
расплаці́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
расплаці́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
расплаці́цца, -плачу́ся, -пла́цішся, -пла́ціцца; зак.
1. з кім-чым. Заплаціць грошы каму-н. за што-н., разлічыцца за паслугі.
Р. з даўгамі.
2. перан., з кім. Адпомсціць, разлічыцца за прычыненую крыўду.
Р. з ворагам.
3. перан. Панесці пакаранне за што-н.
Здраднік расплаціўся за свае дзеянні.
|| незак. распла́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. распла́та, -ы, ДМ -пла́це, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расплаці́цца сов., прям., перен. расплати́ться; рассчита́ться;
р. з рабо́чымі — расплати́ться с рабо́чими;
р. з во́рагамі — расплати́ться с врага́ми;
во́раг ~ла́ціцца за свае́ злачы́нствы — враг распла́тится за свои́ преступле́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расплаці́цца, ‑плачуся, ‑плацішся, ‑плаціцца; зак.
1. Заплаціць грошы каму‑н. за што‑н., разлічыцца за паслугі. [Лабановіч] даволі шчодра расплаціўся з бабкаю Параскаю за паслугі. Колас. Рыгор расплаціўся з вазніцаю і на параконцы вярнуўся з Лібаю ў мястэчка. Гартны.
2. перан. Адпомсціць, разлічыцца за прычыненую крыўду. [Бацька:] — Так, я зараз памру з вялікім неспакоем, што не магу ўстаць і расплаціцца з Гальвасам. Чорны.
3. перан. Панесці пакаранне, кару за што‑н. Час міне, і Лёня расплаціцца за сваё заблуджэнне цяжкімі маральнымі пакутамі. Майхровіч. Мы адказалі: «Віта! Пад Растовам і пад Масквой...» Цяпер мы прымусім бандыта Расплаціцца сваёй галавой. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распла́та, -ы, ДМ -пла́це, ж.
1. гл. расплаціцца.
2. перан. Кара, помста.
Настаў час расплаты за здраду.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расплати́ться сов., прям., перен. расплаці́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
распла́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да расплаціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распла́чвацца несов., прям., перен. распла́чиваться; рассчи́тываться; см. расплаці́цца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сосчита́ться
1. разлічы́цца; (расплатиться) расплаці́цца;
2. перен. (отомстить, посчитаться) разлічы́цца, расквіта́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
звя́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Назойліва прасіць, напамінаць, патрабаваць. Трэба расплаціцца з панскім аканомам, каб не звязаў на кожным кроку пра доўг за вугаль. С. Александровіч.
2. Надакучліва брахаць (пра сабаку).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)