распасце́рці, -стру́, -стрэ́ш, -стрэ́; -стро́м, -страце́, -стру́ць; распасцёр, -сце́рла; -стры́; -сцёрты; зак., што.

1. Шырока раскінуць (рукі, крылы).

2. Роўна, свабодна разгарнуць, разаслаць што-н. на паверхні чаго-н.

Р. коўдру на канапе.

3. перан., на каго-што. Пашырыць сферу дзеяння чаго-н.; распаўсюдзіць.

Р. сваю ўладу.

|| незак. распасціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распасце́рці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. распастру́ распастро́м
2-я ас. распастрэ́ш распастраце́
3-я ас. распастрэ́ распастру́ць
Прошлы час
м. распасцё́р распасце́рлі
ж. распасце́рла
н. распасце́рла
Загадны лад
2-я ас. распастры́ распастры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час распасцё́ршы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распасце́рці сов.

1. распростере́ть; раски́нуть; (о крыльях — ещё) распра́вить;

2. разостла́ть;

р. ко́ўдру — разостла́ть одея́ло;

◊ р. кры́лы — распра́вить кры́лья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распасце́рці, ‑стру, ‑стрэш, ‑стрэ; ‑стром, ‑страце; пр. распасцёр, ‑сцерла; зак., што.

1. Шырока раскінуць, развесці (рукі, крылы). Калі мы рушылі да дзвярэй, гаспадыня засланіла іх сабой і распасцерла рукі. Няхай. Шпак каменем паляцеў уніз, каля зямлі распасцёр крыл[ы] і сеў на сук. Пальчэўскі.

2. Роўна, свабодна раскласці на дастатковай плошчы. Генерал распасцёр сцяг на стале, пагартаў дакументы, і, змахнуўшы слязу са шчакі, моўчкі, з парывам абняў Зянона Лапіча. М. Ткачоў. [Іллюк] адчыніў ток. Распасцёр рэзгіны ля застаронка. Калюга.

3. перан.; на каго-што. Пашырыць сферу дзеяння чаго‑н., ахапіўшы большае кола прадметаў, з’яў. Распасцерці сваю ўладу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распасціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да распасцерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́даўжыць

‘распасцерці, выцягнуць што-небудзь (рукі, цела); пазычыць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́даўжу вы́даўжым
2-я ас. вы́даўжыш вы́даўжыце
3-я ас. вы́даўжыць вы́даўжаць
Прошлы час
м. вы́даўжыў вы́даўжылі
ж. вы́даўжыла
н. вы́даўжыла
Загадны лад
2-я ас. вы́даўжы вы́даўжыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́даўжыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раске́шкаць

‘распластаць, распасцерці каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раске́шкаю раске́шкаем
2-я ас. раске́шкаеш раске́шкаеце
3-я ас. раске́шкае раске́шкаюць
Прошлы час
м. раске́шкаў раске́шкалі
ж. раске́шкала
н. раске́шкала
Загадны лад
2-я ас. раске́шкай раске́шкайце
Дзеепрыслоўе
прош. час раске́шкаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

распростере́ть сов., прям., перен. распасце́рці; (распространить — ещё) пашы́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растапы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (разм.).

1. Расставіць, развесці ў бакі (рукі, ногі і пад.).

Р. пальцы.

Р. крылы.

2. перан. Раскінуць, распасцерці ў бакі (вецце, галіны і пад.).

Елка растапырыла галіны.

|| незак. растапы́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. растапы́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распасціра́ць несов.

1. распростира́ть; раски́дывать; (крылья — ещё) расправля́ть;

2. расстила́ть;

1, 2 см. распасце́рці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)