раскіра́чыцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
раскіра́чуся |
раскіра́чымся |
| 2-я ас. |
раскіра́чышся |
раскіра́чыцеся |
| 3-я ас. |
раскіра́чыцца |
раскіра́чацца |
| Прошлы час |
| м. |
раскіра́чыўся |
раскіра́чыліся |
| ж. |
раскіра́чылася |
| н. |
раскіра́чылася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
раскіра́чся |
раскіра́чцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
раскіра́чыўшыся |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
раскіра́чыцца сов., прост. раскоря́читься
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
раскоря́читься раскіра́чыцца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Раскірэ́ка (раскире́ка) ’крываногі’ (Нас., Касп., ТСБМ), раскіра́ка (рыськіра́ка) ’тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ). Дыялектна абмежаваны фаналагічны карэлят, магчыма, пад балтыйскім уплывам, параўн. раскірэ́йда ’тс’ (Варл.), да раскара́ка (гл.). Дэвербатыў ад раскірэ́чыць ’шырока расставіць ногі’ (Нас.), раскіра́чыцца ’тс’ (Ян.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разгара́чыцца ’раскірачыцца’, разгара́ка ’раскірака’ (слонім., Нар. словатв.), розґара́ґа ’скрыўлены ад хваробы чалавек’ (драг., Нар. лекс.), разгіра́чыцца ’шырока расставіць ногі’ (ваўк., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ’расхінуцца’ (Сцяшк.). Не зусім яснае слова. Хутчэй за ўсё, гэта фанетычны варыянт слова раскара́чыцца ’шырока расставіць ногі’, раскара́ка ’чалавек з няўклюдна расстаўленымі нагамі’, ’нешта няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае’ (гл.) са зменай к — г у інтэрвакальным становішчы. Сюды ж розґірэ́йда ’чалавек вуглаваты, няскладны, з крывымі нагамі’ (драг., Нар. лекс., пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 271), разґірэ́ка ’раскірэка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), разгірэ́ня ’разявака’ (Сцяшк.), разгірэ́к ’беспарадак’ (Юрч. СНЛ). Гл. разгірака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)