Рапай ’расліна лопух вялікі, Arctium lappa L.’ (навагр., Дзмітр.; тут падаецца значэнне ’рапей’, што ўяўляецца вельмі сумніўным, параўн. кантэкст, на які спасылаецца збіральнік: Пашла дзеўка да гаю / Зеленъ рапай капаци), рапу́й ’тс’ (нараўл., ЛА, 1), сюды ж з тым самым значэннем рапні́к, рапе́шнік, рапі́шнік, раня́шнік (іўеў., ЛА, 1; мазыр., ГЧ; ельск., Жыв. сл.; Мат. Гом., Ян.), а таксама з пераносам націску на корань і заменай галоснага рэ́пнік ’тс’ (валож., ЛА, 1), імаверна, пад уплывам рэ́па (гл.): абедзве расліны падобныя адна на адну ліставой часткай. Да рапей (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рапа́к ’лопух’ (ваўк., Сл. ПЗБ): ціснулі алей з рапаку (Сцяшк.), ропа́к ’алейная расліна падобная на свірэпку’ (ТС). Магчыма з польск. rzepak ’рапс’, што спачатку адносілася да свірэпы (гл.), якая як і ўкр. свирі́па ’гарчыца’, рус. суре́пка ’расліна Barbarea Beck.’ звязана з назвамі рэпы (гл.), параўн. rzepa, rzepka (Брукнер, 475), відаць, з-за падабенства лістоў. Гл. рапай, рапей.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)