разлютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е: -ту́й; -тава́ны; зак., каго.

Прывесці ў лютасць.

Разлютавалі несправядлівыя нападкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлютава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разлюту́ю разлюту́ем
2-я ас. разлюту́еш разлюту́еце
3-я ас. разлюту́е разлюту́юць
Прошлы час
м. разлютава́ў разлютава́лі
ж. разлютава́ла
н. разлютава́ла
Загадны лад
2-я ас. разлюту́й разлюту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час разлютава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

разлютава́ць сов. разъяри́ть; озло́бить; остервени́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

Прывесці ў лютасць. Дзеці разлютавалі сабаку. □ [Зелянюк:] — Ты, Карызна, гаворыш не таму, што ўпэўнены ў гэтым.. — Гэтыя словы.. разлютавалі Карызну. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взъяри́ть сов., разг. разлютава́ць, раз’ю́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ожесточи́ть сов. разлютава́ць, зрабі́ць жо́рсткім, зрабі́ць бязлі́тасным;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлютава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разлютаваць.

2. Які прыйшоў у лютасць, злосны, раз’юшаны. Карла ўжо справіўся злезці з каня, узысці на паром, агледзець кожную шчыліну і, нікога не ўбачыўшы, зноў узлез на каня і праскочыў каля .. [сялян] страшным разлютаваным д’яблам. Зарэцкі. Разлютаваны Лявон як крутнуўся, дык тры Алішэўцы разляцеліся, што тыя трэскі. Сабаленка. // Які вырашае лютасць, злосць. А цешча, седзячы каля .. [Глашы], падцяўшы губы, зняважліва свідравала зяця разлютаваным позіркам. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́рость ж.

1. (гнев, разъярённость) лю́тасць, -ці ж., разлютава́насць, -ці ж., раз’ю́шанасць, -ці ж., зло́снасць, -ці ж., злосць, род. зло́сці ж.;

привести́ в я́рость прыве́сці ў лю́тасць, разлютава́ць, раззлава́ць;

2. (неистовство) шале́нства, -ва ср.;

я́рость ве́тра шале́нства ве́тру;

я́рость гне́ва шале́нства гне́ву.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)