разлютава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разлютаваць.
2. Які прыйшоў у лютасць, злосны, раз’юшаны. Карла ўжо справіўся злезці з каня, узысці на паром, агледзець кожную шчыліну і, нікога не ўбачыўшы, зноў узлез на каня і праскочыў каля .. [сялян] страшным разлютаваным д’яблам. Зарэцкі. Разлютаваны Лявон як крутнуўся, дык тры Алішэўцы разляцеліся, што тыя трэскі. Сабаленка. // Які вырашае лютасць, злосць. А цешча, седзячы каля .. [Глашы], падцяўшы губы, зняважліва свідравала зяця разлютаваным позіркам. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)