разлучы́ць, -лучу́, -лу́чыш, -лу́чыць; -лу́чаны; зак., каго-што.

1. Прымусіць расстацца (блізкіх, сяброў); разысціся.

Вайна разлучыла родных.

2. Раздзяліць, аддзяліць што-н. ад чаго-н.

Р. канцы правадоў.

|| незак. разлуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разлучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлучы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разлучу́ разлу́чым
2-я ас. разлу́чыш разлу́чыце
3-я ас. разлу́чыць разлу́чаць
Прошлы час
м. разлучы́ў разлучы́лі
ж. разлучы́ла
н. разлучы́ла
Загадны лад
2-я ас. разлучы́ разлучы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час разлучы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разлучы́ць сов.

1. разлучи́ть;

2. (прервать контакт) разъедини́ть;

3. раздели́ть;

р. чараду́ на дзве ча́сткі — раздели́ть ста́до на́ две ча́сти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.

1. Прымусіць расстацца (блізкіх, сяброў). На другі дзень на рабоце іх разлучылі — Ніна засталася ў партыі жанчын, якая працавала ў горадзе, а Веру накіравалі на лесакамбінат. Мікуліч. // Прымусіць пакінуць што‑н. дарагое, блізкае. Не дзівіцеся з Пракопа, што ён гэтак рад за сваю прафесію, з якой яго, як яму нешта здалося, хацелі разлучыць. Ермаловіч. // Прымусіць парваць шлюб, адносіны кахання, разысціся. [Рыгор:] — Цяпер між мной і Цыляй паўстала тайна, якая ледзьве не разлучыла нас назаўсёды. Асіпенка.

2. Раздзяліць, аддзяліць што‑н. ад чаго‑н. Разлучыць канцы правадоў. □ [Бадзюля:] — Алё, алё! Раён... Разлучылі, мілая... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлучи́ть сов. разлучы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разобщи́ть сов., прям., перен. разлучы́ць, раз’ядна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разлучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлу́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад разлучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлучэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разлучаць — разлучыць і разлучацца — разлучыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлу́чаны

1. разлучённый;

2. разъединённый;

3. разделённый;

1-3 см. разлучы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)