разлага́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. разлага́юся разлага́емся
2-я ас. разлага́ешся разлага́ецеся
3-я ас. разлага́ецца разлага́юцца
Прошлы час
м. разлага́ўся разлага́ліся
ж. разлага́лася
н. разлага́лася
Загадны лад
2-я ас. разлага́йся разлага́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час разлага́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разлага́цца несов., возвр., страд. разлага́ться; см. разлажы́цца II, разлага́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разлажыцца ​2 (у 2 і 3 знач.).

2. Зал. да разлагаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлажы́цца², -лажу́ся, -ло́жышся, -ло́жыцца; зак.

1. Тое, што і раскласціся².

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распасціся пад уздзеяннем бактэрый, згніць.

Торф яшчэ слаба разлажыўся.

3. перан. Дайсці да поўнага маральнага падзення; дэзарганізавацца.

|| незак. разлага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. разлажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гні́сці і гніць, гнію, гніеш, гніе; пр. гніў, ‑ла, ‑ло; незак.

1. Разбурацца, станавіцца гнілым ад дзеяння мікраарганізмаў. Гніць у зямлі. □ На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. В. Вольскі. [Леўчык] ніколі добра не з’еў, не знасіў добрай адзежыны, а ў самога свіран дабра гніе. Чарнышэвіч. // перан. Занепадаць, разлагацца. Сацыялістычная сістэма развіваецца, капіталістычная — гніе.

2. перан. Цярпець гора, мукі; гібець. Гніць у турме. Гніць у акопах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́яць (та́иць) ’раставаць’ (Нас.), та́яць ’тс’ (Ласт., Бяльк.; ашм., Стан.), та́е, та́я, та́іць, та́не, та́ня ’растае’ (ЛА, 2), ст.-бел. таяти ’тс’ (КГС); сюды ж таць ’тс’ (гл.). Укр. та́яти ’раставаць’, рус. та́ять ’тс’, польск. tajać ’тс’, н.-луж. tajaś ’тс’, в.-луж. tać ’тс’, чэш. tát ’тс’, славен. tájati se ’тс’, серб.-харв. та̏јати ’прасочвацца, працякаць’, макед. дыял. таи ’тс’, ’раставаць’, балг. та́я ’тс’, дыял. та́е ’прапускае (пра порысты, няшчыльны посуд)’. З прасл. *tajati (*ta‑ja‑ti ад асновы цяп. ч. *tajǫ, *taješь) ’раставаць’, роднаснага да ст.-інд. tṓyam ’вада’, грэч. τήκω ’растопліваць; расчыняць’, дар. τάκω ’тс’, лац. tābeo, ‑ere ’раставаць, расцякацца; распадацца, разлагацца’, асец. t‘ayun ’раставаць’, арм. t‘anam ’змочваю, увільгатняю’, ст.-в.-ням. douwen, ням. tauen ’тс’, ст.-англ. þāwian, англ. thaw ’тс’, ст.-ірл. tām ’чума’, вал. tawdd ’растоплены’; усё да індаеўрапейскай асновы *tā‑ ’раставаць, расплаўляцца’ (Фасмер, 4, 30; Чарных, 2, 230; Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 515; Борысь, 625; Шустар-Шэўц, 1494; Бязлай, 4, 147; Трубачоў, Труды, 1, 313–314). Варыянты асновы ў раставаць, растаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)