разві́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разаўю́ разаўё́м
2-я ас. разаўе́ш разаўяце́
3-я ас. разаўе́ разаўю́ць
Прошлы час
м. разві́ў развілі́
ж. развіла́
н. развіло́
Загадны лад
2-я ас. разві́ разві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час разві́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разві́ць, -заўю́, -заўе́ш, -заўе́; -заўём, -заўяце́, -заўю́ць; -звіў, -звіла́, -ло́; -зві́; -звіты (да 1 знач.) і -звіты́; зак.

1. што. Раскруціць, расплесці што-н. звітае, завітае.

Р. вяроўку.

2. што. Даць чаму-н. памацнець, узмацніць; паспрыяць узнікненню і ўмацаванню (якіх-н. якасцей, уласцівасцей).

Р. мускулы.

Р. памяць.

Р. цікавасць да навукі.

3. каго-што. Давесці да якой-н. ступені духоўнай сталасці, свядомасці, культуры.

Р. вучня.

Р. грамадства.

4. што. Падняць узровень чаго-н.

Р. прамысловасць краіны.

5. што. З усёй энергіяй разгарнуць што-н.

Р. грамадскую дзейнасць.

6. Паступова павялічваючы, давесці да значнай ступені.

Самалёт развіў вялікую хуткасць.

7. што. Распаўсюдзіць, паглыбіць і пашырыць змест або прымяненне чаго-н.

Р. думку.

Р. свае доказы.

|| незак. развіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. развіццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разві́ць сов., в разн. знач. разви́ть; (дать широкий размах чему-л. — ещё) разверну́ть;

р. вяро́ўку — разви́ть верёвку;

р. прамысло́васць — разви́ть (разверну́ть) промы́шленность;

р. ху́ткасць — разви́ть ско́рость;

р. мускулату́ру — разви́ть мускулату́ру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разві́ць, разаўю, разаўеш, разаўе; разаўём, разаўяце; пр. развіў, ‑віла, ‑віло; заг. разві; зак., што.

1. Раскруціць, расплесці што‑н. звітае, завітае. Развіць вяроўку. □ І лёгкі вецер бестурботна Развіў завітую касу. Глебка.

2. Давесці да высокай ступені, высокага ўзроўню, найбольшай сілы. Развіць машынабудаванне. □ Але .. [Васіль Макаравіч] і сам адчуваў, бачыў па ўсім, што вораг развіў шалёную актыўнасць, што партызанам давядзецца вынесці нечуваныя цяжкасці. Шчарбатаў. // Паспрыяць узнікненню і ўмацаванню (якіх‑н. якасцей, уласцівасцей). Развіць любоў да роднага слова. Развіць апетыт. // Распачаць што‑н. у вялікіх памерах, шырока разгарнуць. Развіць бурную дзейнасць. // Паступова павялічваючы, давесці да значнай ступені. Самалёт развіў вялікую хуткасць.

3. Даць магчымасць раскрыцца духоўным і разумовым здольнасцям каго‑н., пашырыць кругагляд. Заняткі па музыцы развіваюць здольнасці дзяцей. □ [Шулевіч:] Трэба пажыць у горадзе, павучыцца, развіць і ўзброіць прыродны свой розум, тады і ў глушы не страшна. Колас.

4. Пашырыць, паглыбіць змест або ўжыванне чаго‑н. Развіць тэму. Развіць традыцыі. □ Пасля смерці Н. Маркса і Ф. Энгельса іх справу працягнуў У.І. Ленін, які развіў марксізм у новых гістарычных умовах. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Развіць усё, многае.

П. вяроўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разви́тьII сов.

1. (широко развернуть) разві́ць, разгарну́ць;

разви́ть промы́шленность разві́ць (разгарну́ць) прамысло́васць;

2. в др. знач. разві́ць;

разви́ть ско́рость разві́ць ху́ткасць; см. развива́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рассука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і -сучу́, -су́чаш, -су́ча; -сука́ны; зак., што.

Развіць, распусціць (скручанае).

Р. плётку.

|| незак. рассу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разви́тьI сов.

1. (раскрутить) разві́ць, мног. паразвіва́ць, раскруці́ць, мног. параскру́чваць;

разви́ть кана́т разві́ць (раскруці́ць) кана́т;

2. (расплести) распле́сці, мног. парасплята́ць, разві́ць, мног. паразвіва́ць; см. развива́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паразвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Развіць усё, многае. Паразвіваць вяроўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)