разві́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разаўю́ся разаўё́мся
2-я ас. разаўе́шся разаўяце́ся
3-я ас. разаўе́цца разаўю́цца
Прошлы час
м. разві́ўся развілі́ся
ж. развіла́ся
н. развіло́ся
Загадны лад
2-я ас. разві́ся разві́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час разві́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разві́цца, -заўю́ся, -заўе́шся, -заўе́цца; -звіўся, -звіла́ся, -ло́ся; зак.

1. Раскруціцца, расплесціся (пра што-н. звітае, завітае).

Вяроўка развілася.

2. Распусціцца (пра пупышкі, кветкі і пад.).

З прыходам цяпла дрэўца прыгожа развілося.

Тады каза разжывецца, як куст разаўецца (прыказка).

3. Відазмяняючыся, знаходзячыся ў працэсе росту, дасягнуць вышэйшай або пэўнай стадыі развіцця.

Усходы добра развіліся.

4. Дайсці да высокай ступені дасканаласці, высокага ўзроўню, найбольшай сілы.

Шырока развілася сучасная літаратура.

Здольнасці развіліся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць мацнейшым, умацавацца, памацнець.

Мускулы развіліся.

6. Паступова павялічваючыся, узмацняючыся, дайсці да значнай ступені.

З гары развілася вялікая скорасць.

|| незак. развіва́цца, -а́ецца.

|| наз. развіццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разві́цца сов., в разн. знач. разви́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разві́цца, разаўюся, разаўешся, разаўецца; пр. развіўся, ‑лася, ‑лося; заг. развіся; зак.

1. Раскруціцца, расплесціся. Вяроўка развілася. // Разгарнуцца, расправіцца. Збыліся думкі чорнай ночы, Развіўся вольны сцяг. Чарот.

2. Распусціцца (пра пупышкі, кветкі і пад.). У выніку многіх турбот дубок ажыў і наступнаю вясною добра развіўся, хоць і з пэўным спазненнем. Лужанін. Тады каза разжывецца, як куст разаўецца. Прыказка.

3. Відазмяняючыся, знаходзячыся ў працэсе росту, дасягнуць вышэйшай або пэўнай стадыі развіцця. Усходы добра развіліся з восені. □ За такое нядоўгае і халоднае лета драўняныя расліны не паспяваюць развіцца. Гавеман. // Скласціся, узнікнуць. За доўгую практыку ў .. [Эміліі] развілася такая інтуіцыя, што ў дзевяноста выпадках яна трапляла акурат на такіх людзей, з якімі можна было дагаварыцца. Маўр.

4. Прыняць шырокі размах, набыць вялікае значэнне. Торфабрыкетны завод «Лукскае» узнік, развіўся на вачах Гаўрылкіна. «Звязда». // Паступова ўзмацняючыся, павялічваючыся, дайсці да значнай ступені.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разві́цца, развіва́цца ’раскруціцца, расплесціся, распусціцца’, ’дасягнуць пэўнай стадыі развіцця’, ’прыняць шырокі размах’, ’знаходзіцца ў працэсе росту’ (ТСБМ), ’натрудзіць’ (лаг., паст., ігн., Сл. ПЗБ), ’узнікнуць’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’пасталець’ (навагр., Сл. ПЗБ), укр. розви́тисяразвіцца, дасягнуць пэўнай ступені росту’, ’распусціцца’, рус. разви́ться ’раскруціцца’, ’стаць больш моцным’, ’пасталець разумова, духоўна’, дыял. ’віцца, расці (пра расліны)’, ’пачаць балець ад моцнага фізічнага напружання’, польск. rozwijać się ’пра расліны: выпускаць лісты, кветкі’, балг. разви́я серазвіцца, раскруціцца’, ’развіцца (пра расліны). Ад раз- і віць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рассука́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца іу́чацца; зак.

Развіцца, распусціцца (пра скручанае).

|| незак. рассу́квацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размата́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Пра што-н. наматанае, зматанае: развіцца, раскруціцца.

Супоня разматалася і павісла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развіва́цца несов., возвр., страд. развива́ться; развёртываться; развора́чиваться; см. разві́цца, развіва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эвалюцыяні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй і эвалюцыянава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак. і незак. (кніжн.).

Развіцца (развівацца) эвалюцыйным шляхам, зазнаць (зазнаваць) эвалюцыю.

|| наз. эвалюцыяні́раванне і эвалюцыянава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. развіваць — развіць і развівацца — развіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)