развалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак., што.

1. Разбураючы, паваліць, раскідаць.

Р. будыніну.

2. Прывесці ў стан развалу, у заняпад.

|| незак. разва́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развалі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. развалю́ разва́лім
2-я ас. разва́ліш разва́ліце
3-я ас. разва́ліць разва́ляць
Прошлы час
м. развалі́ў развалі́лі
ж. развалі́ла
н. развалі́ла
Загадны лад
2-я ас. развалі́ развалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час развалі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

развалі́ць сов.

1. прям., перен. развали́ть; разру́шить;

р. касцёр дроў — развали́ть поле́нницу дров;

р. гаспада́рку — развали́ть хозя́йство;

2. разг. (сильно поранить, рассечь) раскрои́ть;

р. нагу́ сяке́рай — раскрои́ть но́гу топоро́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развалі́ць, ‑валю, ‑валіш, ‑валіць; зак., што.

1. Прымусіць распасціся; раскідаць (што‑н. сабранае ў якім‑н. парадку, складзенае). Разваліць штабель бярвення. // Раскалоць, разламаць на асобныя часткі ўдарам; рассячы. Разваліць калоду. / у безас. ужыв. — Памятаеце, як я вам расказваў пра Паківачову адрыну? — спытаў Алесь. — Ну, яшчэ дуб сухі амаль над нашай галавою разваліла. Караткевіч.

2. Разм. Разбурыць, ператварыць у руіны. Разваліць хату. □ — Прыйшлі ноччу — двое мужчын, адна баба. Набілі ў школе вокны, развалілі печ... Навуменка.

3. перан. Давесці да поўнага расстройства, да заняпаду; разладзіць. Разваліць работу. Разваліць дысцыпліну. □ — Яно праўда, — згадзіўся Косця, — дружную брыгаду не разваліш. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразва́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Разваліць усё, многае.

П. дровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; -ве́лены; зак., што (разм.).

Рассячы. разваліць, глыбока параніць.

Р. нагу сякерай.

|| незак. раскаве́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развали́ть сов.

1. развалі́ць, мног. паразва́льваць, разбуры́ць, мног. паразбу́рваць, паразбура́ць;

2. перен. развалі́ць; см. разва́ливатьI;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разваліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разваліць усё, многае. Паразвальваць сцены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскавялі́ць ’рассячы, разваліць, глыбока параніць’ (ТСБМ). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)