разбо́йніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. разбо́йніцкі разбо́йніцкая разбо́йніцкае разбо́йніцкія
Р. разбо́йніцкага разбо́йніцкай
разбо́йніцкае
разбо́йніцкага разбо́йніцкіх
Д. разбо́йніцкаму разбо́йніцкай разбо́йніцкаму разбо́йніцкім
В. разбо́йніцкі (неадуш.)
разбо́йніцкага (адуш.)
разбо́йніцкую разбо́йніцкае разбо́йніцкія (неадуш.)
разбо́йніцкіх (адуш.)
Т. разбо́йніцкім разбо́йніцкай
разбо́йніцкаю
разбо́йніцкім разбо́йніцкімі
М. разбо́йніцкім разбо́йніцкай разбо́йніцкім разбо́йніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разбо́йніцкі разбо́йнический, разбо́йничий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́йніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да разбойніка. Разбойніцкія набегі. // Уласцівы разбойніку, такі, як у разбойніка. Зірнуўшы на разбойніцкія твары Гудзілкі і Свірыда, Мар’яна ўся затраслася. Колас. Сашка падскочыў бліжэй да акна, і — у два пальцы — свіснуў разбойніцкім, чацвярным свістам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца разбоем; грабежнік.

2. Свавольнік, балаўнік, нягоднік (звычайна ў звароце; разм., жарт.).

Ах, р., што ты робіш!

|| ж. разбо́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. разбо́йніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.) і разбо́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбо́йнический разбо́йніцкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́йничий разбо́йніцкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцярвя́тнік, ‑а, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных. // перан. Лаянк. Пра самалёт, лётчыка, які робіць разбойніцкі налёт на мірную краіну. У небе кружыўся і страчыў з кулямёта фашысцкі сцярвятнік. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да разбою. Разбойная банда. Разбойныя справы.

2. Тое, што і разбойніцкі. Разбойны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз абарваў мірную працу. Клімковіч. Вядома, сябры, а ў першую чаргу Малашкін і Жарнавік, сёе-тое чулі пра разбойную работу бандытаў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́рак1 ‘жыхар Турцыі’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Федар. 4, Сл. ПЗБ, Зайка Кос.), ту́рок ‘тс’ (ТС, Вруб.), ‘Турцыя, Турэччына’: немца, турка ваяваць (Карскі 2-3, 397), ту́ркі ‘тс’: Куды цябе мамка аддае: / Ці ў туркі, ці ў татары (барыс., Песні сямі вёсак), ту́рак ‘упарты чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), ‘някемлівы чалавек’ (Мат. Гом., Зайка Кос.), ту́рок ‘чалавек з разумовымі недахопамі’ (ТС), ту́рык ‘дурань’ (Юрч. Вытв.), ст.-бел. турокъ (1480 г.), турчинъ, турчынъ (1499 г.) ‘жыхар Турцыі’ (ГСБМ). Параўн. укр. ту́рок, рус. ту́рок, стараж.-рус. турокъ (XV ст.). Запазычанне з тур. türk ‘турак, цюрак’, звязанае (паводле ЕСУМ, 5, 682) з türk ‘грубы, жорсткі, разбойніцкі’, уйг. türk ‘сіла; моцны’, чагат. ‘жорсткі, храбры’, якія зводзяцца да ст.-цюрк. türk ‘цюркская дынастыя’, якую кітайцы называлі Tu‑küz ці Ту‑кю (Фасмер, 4, 125). Запазычанне адсылаецца і да манг. türkün ‘бацькі і родзічы замужняй жанчыны’. Гл. таксама Фасмер (4, 83–84). Сюды ж турча́нка ‘жанчына турэцкай нацыянальнасці’ (ТСБМ), Турэ́ччына ‘Турцыя’; Турцыя — са ст.-польск. Turcja, якое з новалац. Turcia, гэтаксама прыметнік турэцкі са ст.-польск. turecki < Turek ‘турак’ (Фасмер, 4, 126); ту́рка ‘турак’ (Байк. і Некр.), турэцкі баго́н — нейкая расліна (ТС), турэцкіе агуркі — бальшые і доўгіе (Ян.), турэцкі рамонак ‘рамонак пахучы, Matricaria matricarioides (L.)’ (лельч., Нар. лекс.).

Ту́рак2 ‘бубны (масць у картах)’: бубен, або званок, або турак (Наша Ніва, 2002, 15 лют.). Відавочна, адпавядае польск. turek ‘чырвоная кветка’ на базе колеру бубновай карты або значэння ‘палявая кветка’, што можа атаясамлівацца са званочкам (Варш. сл.), дакладней — з контурам кветкі «званковай» (бубновай) карты. Сувязь з Turek ‘турак’ застаецца няяснай.

Ту́рак3 ‘грыб курачка, Rozites casperata (Fr.) P. Karsten’ (кам., маладз., смаляв., Сярж.–Яшк.). Заходняя лакалізацыя назвы сведчыць пра магчымае запазычанне польск. turek ‘від грыба з вялікай апушанай шапачкай арэхападобнай формы пясчанага колеру’ (Варш. сл.). Мяркуецца, што грыб нагадвае турэцкі галаўны ўбор, адсюль зыходнае Turek, гл. турак1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)