радзі́мая

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. радзі́мая радзі́мыя
Р. радзі́май радзі́мых
Д. радзі́май радзі́мым
В. радзі́мую радзі́мых
Т. радзі́май
радзі́маю
радзі́мымі
М. радзі́май радзі́мых

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

радзі́мы, -ая, -ае (нар.-паэт.).

Родны.

Р. край.

Сустракай, радзімая (наз.), дарагіх гасцей.

Радзімая пляма — прыроджанае змяненне скуры.

Радзімая пляма — недахоп, які з’яўляецца перажыткам чаго-н.

Радзімыя плямы мінулага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радзі́мы, ‑ая, ‑ае.

Нар.-паэт. Родны. І чырвоным сцягам раскінулася па карце радзімая краіна. Шахавец. Васільковы брала [Галя] колер на сваім радзімым полі. Дубоўка. // у знач. наз. радзі́мы, ‑ага, м.; радзі́мая, ‑ай, ж. Ласкавы зварот. Сустракай, радзімая, Мёдам, пірагамі. Броўка.

•••

Радзімая пляма гл. пляма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзі́мы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. радзі́мы радзі́мая радзі́мае радзі́мыя
Р. радзі́мага радзі́май
радзі́мае
радзі́мага радзі́мых
Д. радзі́маму радзі́май радзі́маму радзі́мым
В. радзі́мы (неадуш.)
радзі́мага (адуш.)
радзі́мую радзі́мае радзі́мыя (неадуш.)
радзі́мых (адуш.)
Т. радзі́мым радзі́май
радзі́маю
радзі́мым радзі́мымі
М. радзі́мым радзі́май радзі́мым радзі́мых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

роди́мый в разн. знач. ро́дны;

роди́мое пятно́ а) радзі́мы знак, радзі́мка; б) перен. радзі́мая пля́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пля́ма, -ы, мн. -ы, плям, ж.

1. Месца іншай афарбоўкі на якой-н. паверхні, а таксама месца, забруджанае чым-н.

Радзімая п.

Чарнільная п.

Белая п. (на геаграфічнай карце: абазначэнне недаследаванай мясцовасці; таксама перан.: пра што-н. невядомае, нявывучанае). Жоўтая п. (у сятчатцы вока: месца, вельмі чуллівае да святла; спец.).

2. перан. Што-н. ганебнае, надта непрыемнае.

П. на рэпутацыі.

|| памянш. пля́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Радзі́мы ’родны, свой (ад нараджэння); спадчынны’ (ТСБМ, Нас.), радзімы ’прыродны, ад роду’ (ТС). Ад радзіць1 (гл.) па ўзору любімы. Сюды ж радзі́мы знак ’прыроджаная плямка на целе чалавека’ (Шат., Сцяшк.; ашм., Стан.), радзі́мая заме́тка ’тс’ (Сл. ПЗБ), радзі́мка ’тс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), радзі́мае це́ла ’непашкоджанае месца на целе’ (Ян.), радзі́мы дзень ’дзень нараджэння’ (Мат. Гом.), параўн. рус. роди́мое пятно́, укр. роди́мка, родима пляма ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пля́ма ж., прям., перен. пятно́ ср.;

чарні́льная п. — черни́льное пятно́;

гане́бная п. — позо́рное пятно́;

жо́ўтая п.анат. жёлтое пятно́;

сляпа́я п. — слепо́е пятно́;

со́нечныя ~мы — со́лнечные пя́тна;

радзі́мая п. — роди́мое пятно́;

бе́лая п. — бе́лое пятно́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пятно́ ср.

1. пля́ма, -мы ж.; (место другого цвета, голое место) ла́піна, -ны ж.;

жёлтое пятно́ анат. жо́ўтая пля́ма;

со́лнечные пя́тна со́нечныя пля́мы;

2. перен. пля́ма, -мы ж.; га́ньба, -бы ж., знява́га, -гі ж.;

роди́мое пятно́ а) (родинка) радзі́мы знак, радзі́мка; б) перен. (пережиток) радзі́мая пля́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пля́ма, ‑ы, ж.

1. Знак, месца на паверхні як брудны след чаго‑н. На жоўтым століку выразна віднелася чарнільная пляма, вельмі падобная на след дзіцячай далонькі. Лынькоў. Кожны .. [Раманаў] крок адбіваўся на падлозе мокраю плямаю. Колас. // Частка паверхні, якая выдзяляецца чым‑н. Пасля ліўня яшчэ з раніцы зялёныя ўзгоркі ляжалі чорнымі плямамі. Васілевіч. Маленькае акенца ледзь выдзялялася жаўтавата-шэрай плямай. Кулакоўскі.

2. перан. Што-небудзь ганебнае. Але калі ўчора .. [Пракоп] хацеў знайсці якую-небудзь пляму ў жыцці калгаса, то цяпер ён шчыра хацеў, каб гэтых плям тут не было. Колас. [Гарлахвацкі:] Спадзяюся, што смецця з хаты выносіць вы не будзеце, каб гэта не лягло бруднай плямай на нашу ўстанову. Крапіва.

•••

Белая пляма — а) недаследаваны або маладаследаваны раён; б) перан. аб якім‑н. нявырашаным пытанні.

Жоўтая пляма — вельмі чуллівае да святла месца сятчаткі вока каля выхаду зрокавага нерва.

Радзімая пляма — а) прыроджанае змяненне скуры; б) перан. недахоп, які з’яўляецца перажыткам чаго‑н.

Сляпая пляма — месца ўваходу ў сятчатку валокнаў зрокавага нерва, якое пазбаўлена палачак і колбачак.

Сонечныя плямы — утварэнні на паверхні сонца, якія здаюцца цёмнымі плямамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)